Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Магілёўскі раён, Буйніцкі сельсавет, парк Буйніцкае поле

0

70

21.06.2024

Апісанне

Буйніцкае поле ― мемарыяльны комплекс, які знаходзіцца на выездзе з горада Магілёва паблізу вёскі Буйнічы. Ён быў адкрыты 9 траўня 1995 г у памяць аб гераічнай абароне горада Магілёва ў ліпені 1941-га года. З 2002 года Мемарыяльны комплекс абаронцам Магілёва прызнаны гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі. Гэтае месца дагэтуль з'яўляецца сімвалам мужнасці і адвагі. Па стойкасці і праяўленаму гераізму абарона Магілёва займае такое ж месца, як і абарона Брэсцкай крэпасці.

Катэгорыі

З дзецьмі

З дзецьмі

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8613556 Даўгата: 30.2558424

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

21.06.2024

Мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле.

Мемарыяльны комплекс Буйніцкае поле - гэта гістарычны музей пад адкрытым небам. На Буйніцкім полі 12 ліпеня 1941 года адбыўся самы жорсткі бой з танкавымі часцямі нямецкіх войскаў. Абарону Магілёва, якая працягвалася да 22 ліпеня, трымалі воіны 172 стралковай дывізіі, 388-га стралковага палка, 340-га лёгкага артылерыйскага палка і народныя апалчэнцы, мэтай якіх было не дапусціць ворага на тэрыторыю Магілёва.

Вядома, што ў тыя напружаныя дні бою на Буйніцкім полі знаходзіўся карэспандэнт газеты "Известия" пісьменнік Канстанцін Сіманаў. Ён апісаў падзеі, якія адбываліся там у тыя дні, у сваім рамане «Жывыя і мёртвыя» і дзённіку «Розныя дні вайны». К. Сіманаў усё сваё жыццё памятаў гэтае поле бою і завяшчаў развеяць свой прах над Буйніцкім полем. Яго жаданне было выканана ў 1979 годзе.

Галоўнымі элементамі мемарыяла з'яўляюцца арка, служэлая ўваходам на тэрыторыю, і капліца з чырвонай цэглы вышынёй 27 метраў, да якой вядзе алея, злучаная з цэнтральным уваходам. Капліца пабудавана ў стылі праваслаўнай архітэктуры. Унутры сцены капліцы абліцаваны светлым мармурам. На іх размяшчаюцца мемарыяльныя дошкі з прозвішчамі воінаў, якія загінулі пры абароне Магілёва.

У цэнтры капліцы як сімвал памяці загінуўшых салдат - «маятнік Фуко» Буйніцкага мемарыяла, а пад капліцай знаходзіцца склеп, дзе пахаваны загінуўшыя воіны.

На тэрыторыі комплексу размешчаны ўзоры баявой тэхнікі: танкі, гарматы, артылерэйскія гарматы, зенітная ўстаноўка. Тут таксама знаходзіцца ўнікальны трафей - нямецкі танк, узняты з ракі Друць у 1994 годзе.

У аддаленні размяшчаецца Царква Раства Іаана Хрысціцеля. У храме за кожнай Літургіяй чытаюцца малітвы аб усіх загінуўшых на полі бою.

Вакол бязмежныя палі, па перыметры растуць дрэвы, у тым ліку старадаўнія дубы, побач знаходзіцца "Возера слёз" з востравам і мостам, сажалка, пешаходныя дарожкі па набярэжнай.

Павольна шпацыруючы, можна доўга разважаць аб мінулым. Нават не верыцца, што гэтае месца было калісьці полем крывавых баёў.

На тэрыторыі мемарыяла пастаянна ладзяцца тэматычныя заняткі для школьнікаў, мітынгі і іншыя патрыятычныя мерапрыемствы.

Прыязджаючы на аглядную экскурсію па Магілёве, трэба абавязкова наведаць гэтае гістарычнае месца памяці.

Праз дарогу ад Буйніцкага поля знаходзяцца два аб'екты, якія таксама рэкамендуюцца да наведвання: заасад з чыгункай "сафары", якая знаходзіцца на яго тэрыторыі, і комплекс "Беларуская вёска майстроў".


Каментары

Усяго каментароў: 0