Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Мужчынская гімназія.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Магілёў. Вуліца Ленінская 41

0

405

22.06.2024

Апісанне

Будынак мужчынскай гімназіі пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя ў стылі класіцызму. У гімназіі вучыліся многія вядомыя дзеячы. Зараз тут гандлёвы цэнтр “Аліса”, а ў двары ў новых будынках – гімназія № 3.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.9005105
Даўгата: 30.3393304

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

22.06.2024

Магілёў. Мужчынская гімназія.

Магілёўская мужчынская гімназія заснавана ў часы Расійскай імперыі ў 1809 годзе. А сам будынак быў пабудаваны трохі раней і належаў спачатку ваенным. Узведзены ён на вуліцы Ветранай, зараз гэта пешаходная вуліца Ленінская. Будынак мураваны, двухпавярховы, Г- падобны ў плане. Пры  гімназіі  існавала царква Аляксандра Неўскага. У навучальнай установе вучыліся і выкладалі многія вядомыя дзеячы: рэвалюцыянер-народнік Мікалай Судзілоўскі – першы прэзідэнт Гавайскай рэспублікі, доктар медыцыны Ерафей Касценіч, генерал Міхаіл Чарняеў, прававед Іван Файніцкі, філолаг Іван Насовіч, пісьменнік і грамадскі дзеяч Міхайла Грамыка, Давыд Ландау – бацька фізіка-матэматыка, нобелеўскага лаўрэата Льва Давідавіча Ландау, археолаг Адам Кіркор, адзін з кіраўнікоў белага руху ў грамадзянскую вайну, генерал У.Май-Маеўскі, рэвалюцыянеры Панцеляймон Лепяшынскі, Рыгор Ісаеў і Сяргей Кавалік, краязнавец і гісторык Мацвей Фурсаў, энтамолаг Мікалай Арнольд, географ і падарожнік Мікалай Урончанка. У савецкія часы ў  будынку працавала сярэдняя школа, у якой вучыліся пісьменнікі Міхаіл Шумаў і Міхаіл Веллер, краязнавец і пісьменнік Алесь Станкевіч. Зараз у будынку працуе гандлёвы цэнтр “Аліса”. А ў двары ў новых будынках – гімназія № 3. На тэрыторыі гімназіі існуе фотавыстава, якая распавядае пра гісторыю ўстановы.

Каментары

Усяго каментароў: 0