Магілёў. Дом Відаровіча.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Ленінская, д. 40.
0
249
12.11.2024
Апісанне
На экскурсіі ў старадаўнім горадзе Магілёве вы пабачыце будынкі розных архітэктурных стыляў і розных эпох. Найбольшая колькасць помнікаў архітэктуры ў горадзе захавалася на пешаходнай вуліцы Ленінскай, былой Ветранай і Вялікай Садовай. Калі будзеце ісці ад Плошчы Зорак да Плошчы Славы, то з правага боку пабачыце мураваны двухпавярховы будынак з незвычайным дэкорам на галоўным фасадзе – з маскаронамі. Будынак 19 стагоддзя. Быў пабудаваны, як даходны дом. У даваенны час тут быў краязнаўчы музей. Зараз тут знаходзяцца крамы і жылыя кватэры.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.901278
Даўгата: 30.3394583
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.11.2024
Магілёў. Дом Відаровіча.
На пешаходнай вуліцы Ленінскай у горадзе Магілёве ёсць незвычайны будынак з маскаронамі-гэта былы прыбытковы дом Відаровіча.
Дом пабудаваны ў 19 стагоддзі і здаваўся ў арэнду. На першым паверсе былі крамы, а на другім былі жылыя кватэры і офісы. Па ўспамінах старажылаў, у дарэвалюцыйны час менавіта ў гэтым прыбытковым доме зімой жыла княгіня Абаленская, якая ў цёплы час года жыла ў сваім маёнтку ў Чэрыкаўскім павеце ў мястэчку Горкі.
У савецкія часы ў будынку быў краязнаўчы музей у якім захоўваліся многія каштоўныя экспанаты. Сярод супрацоўнікаў музея быў вядомы беларускі і расійскі гісторык і археолаг Васіль Радзівонавіч Тарасенка (1899-1972). В. Тарасенка скончыў Маскоўскі археалагічны інстытут. Працаваў спачатку ў Смаленску, а затым пераехаў у Магілёў. Быў супрацоўнікам музея і педінстытута. Праводзіў археалагічныя раскопкі на Магілёўшчыне. Пасля вайны жыў і працаваў у Мінску. Падчас раскопак у Мінску на Нямізе знайшоў падмурак самай старадаўняй царквы ў горадзе, якая датуецца 12 стагоддзем. Цяпер на тым месцы ўсталяваны памятны знак.
Падчас абароны горада Магілёва, на вялікі жаль, не паспелі эвакуіраваць экспанаты музея і будынак згарэў летам 1941 года разам з усімі экспанатамі. Пасля вайны будынак аднавілі і аддалі пад жылыя кватэры. У апошнія гады помнік быў адрэстаўраваны. На першым паверсе знаходзяцца крамы і кафэ, а на другім - жылыя кватэры.
Галоўны фасад будынка ўпрыгожаны ляпным дэкорам з маскаронамі. Маскарон-гэта дэкаратыўны рэльеф у выглядзе маскі, на якім малюнак чалавечага аблічча.
Каментары
Усяго каментароў: 0