Магілёў. Успенскія могілкі.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, ул. Леваневского.
0
281
02.10.2024
Апісанне
Успенскія могілкі ў Магілёве на сённяшні дзень лічацца самымі старажытнымі з тых, што захаваліся. Яны вядомыя з пачатку 17 стагоддзя і назву маюць ад Успенскай царквы, якая знаходзілася не падалёку ад могілак на беразе Дняпра. На могілках захавалася капліца і шэраг дарэвалюцыйных пахаванняў вядомых дзеячоў Магілёва. Таксама тут жа знаходзіцца і самае старая надмагільная пліта ў горадзе.
Катэгорыі

Крушня

Літаратурны

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89454537
Даўгата: 30.31116808
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.10.2024
Магілёў. Успенскія могілкі.
Па вуліцы Чалюскінцаў, былому Быхаўскаму тракту знаходзяцца самыя старадаўнія могілкі горада Магілёва. Заснаваныя былі ў 17 стагоддзі, а па некаторым звесткам яшчэ ў 16 стагоддзі, і называліся так у гонар Успенскай царквы, якая знаходзілася праз дарогу недалёка ад Дняпра і была знесена пасля вайны ў 1950-х гадах. У 1990-х гадах на Успенскіх могілках была выяўлена самая старая ў Магілёве надмагільная пліта з выявай герба, якая датуецца 16 – 17 стагоддзем і даследчыкі мяркуюць, што яна належала прадстаўніку шляхецкага роду Валовічаў. Большасць пахаванняў датуецца 19 – пачаткам 20 стагоддзя. З левага боку ад цэнтральнай алеі была пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя радавая капліца - усыпальніца Кленцэ. Сярод захаваўшыхся пахаванняў вызначаецца некропаль вядомага дваранскага роду Гартынскіх. Вядомыя магілёўцы, што знайшлі свой апошні прытулак на Успенскіх могілках: браты Прасольныя, якія мелі ў Магілёве сваю фотамайстэрню; Мікалай Гартынскі – гісторык і краязнавец; губернскі пачтмейсцер Кузьма Карыцкі і многія іншыя. На цэнтральнай алеі могілак яшчэ захавалася старадаўняя брукаванка. Ёсць і некалькі векавых дрэваў.
Каментары
Усяго каментароў: 0