Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Мемарыяльны комплекс"Зямлянка".

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, Чавуская шаша.

0

291

12.11.2024

Апісанне

На самай ускраіне горада ёсць мемарыяльны комплекс"Зямлянка". У пачатку вайны тут некалькі дзён знаходзіўся штаб Заходняга фронту. І ў гэтыя цяжкія дні ў гэтых месцах прысутнічалі вядомыя савецкія палкаводцы-генералы і маршалы. Менавіта тут прымаліся рашэнні па абароне горада Магілёва, Беларусі і заходняга напрамку СССР. У пасляваенны час у Магілёве былі створаны многія помнікі і мемарыялы. І гэты невялікі і сціплы мемарыял быў пабудаваны ў 1982 годзе. Уяўляе сабой збудаваную з бетону мемарыяльную зямлянку і стэлу з памятным надпісам.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8766809
Даўгата: 30.41897593

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.11.2024

Магілёў. Мемарыяльны комплекс "Зямлянка".

Яркай старонкай у гісторыі горада Магілёва з'яўляецца перыяд абароны горада падчас Вялікай Айчыннай вайны. У горадзе шмат па гэтай тэме ёсць помнікаў і мемарыялаў.


На самай ускраіне горада ў раёне завода Кірава каля шашы Магілёў-Чавусы знаходзіцца Мемарыял "Зямлянка". Менавіта тут у самым пачатку вайны нейкі час, усяго некалькі дзён, знаходзіўся штаб Заходняга фронту.

Штаб працаваў у гэтым месцы з 24 чэрвеня па 3 ліпеня 1941 года. Камандуючымі фронтам у той час былі генерал арміі Дзмітрый Паўлаў і генерал–лейтэнант Андрэй Яроменка. А 27 ліпеня на некалькі дзён у штаб Заходняга фронту на самалёце прыбылі прадстаўнікі стаўкі Галоўнага камандавання з Масквы Маршалы Савецкага Саюза Барыс Шапашнікаў і Клімент Варашылаў. У штабе праходзілі нарады і пасяджэнні з удзелам партыйнага кіраўніцтва Савецкай Беларусі і ў тым ліку 1 – ы сакратар ЦК КП(б) б Панцеляймон Панамарэнка. Былі распрацаваны меры па абароне горада Магілёва і ўсяго Дняпроўскай мяжы. Абарона Магілёва была даручана генерал-маёру Міхаілу Раманаву.


Мемарыял "Зямлянка" быў створаны ў 1882 годзе і ўяўляе з сябе макет зямлянкі створанай з жалезабетону і памятную таблічку з надпісам. На мемарыяле праходзяць гарадскія мерапрыемствы, прысвечаныя памяці ў гонар загінуўшых абаронцаў Айчыны.

Каментары

Усяго каментароў: 0