Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Яўрэйская школа Талмуд – Тора

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. К. Маркса, 14а.

0

273

15.11.2024

Апісанне

У гістарычным цэнтры горада Магілёва, недалёка ад Плошчы Арджанікідзэ, ёсць старадаўняя вуліца Карла Маркса. Калісці вуліца мела назву – Зялёная. Тут будавалі свае асабнякі заможныя магілёўскія мяшчане і дваране. Было тут і некалькі школ. Адна школа належала іўдзеям. І гэта ня дзіўна, бо сто год таму палова насельніцтва горада былі менавіта яўрэі. Будынак мураваны трохпавярховы, пабудаваны ў 19 стагоддзі. Тут знаходзілася яўрэйская школа Талмуд – Тора. Школа была пабудавана на сродкі заможнага яўрэйскага купца Ратнера.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.89881189
Даўгата: 30.34196514

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.11.2024

Магілёў. Яўрэйская школа Талмуд – Тора

У гістарычным цэнтры Магілёва ёсць старадаўняя вуліца К. Маркса, раней называлася Зялёная. На вуліцы ёсць некалькі помнікаў архітэктуры. Калі ісці на К. Маркса з боку Плошчы Арджанікідзэ, то з права углавы дом – гэта будынак 19 стагоддзя былой фельдшарска – павівальнай школы, а метраў праз сто з лева вы пабачыце трохпавярховы будынак з чырвонай цэглы. Гэта былая іўдзейская школа , так званая Талмуд – Тора.

Будынак узведзены на мяжы 19 – 20 стагоддзяў у стылі мадэрн. Школу пабудавалі на сродкі купца першай гільдзіі Ш.І. Ратнера. Тут навучаліся пераважна дзеці сіраты і дзеці з бедных сямей. Курс навучання ў школе працягваўся на 6 год і акрамя рэлігійных дысцыплін тут выкладаліся таксама яўрэйскую літаратуру і мову, асновы арыфметыкі. Гэта была сучасная Талмуд – Тора пры якой былі адчынены і рамесныя класы. Каб вучні на працягу навучання маглі займець спецыяльнасць. І пры гэтай Талмуд – Торы ў 1899 годзе была адчынена рамеснае вучылішча, якое ў 1903 годзе было названа яўрэйскім рамесным вучылішчам. Вучылішча было пабудавана асобным будынкам у іншай частцы горада, недалёка ад Быхаўскага рынка.

На сённяшні дзень будынак былой Талмуд – Торы адрэстаўраваны. Тут працуе медыцынская ўстанова.

Каментары

Усяго каментароў: 0