Магілёў. Каталіцкія польскія могілкі.
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Магілёўская вобл., Магілёў, вул. Лазарэнка.
0
286
30.09.2024
Апісанне
Напрыканцы 18 стагоддзя ў Магілёве па вуліцы Віленскай, а зараз вуліца Лазарэнка, былі заснаваныя каталіцкія Польскія могілкі. Тут спачатку хавалі толькі каталікоў, а потым і прадстаўнікоў іншых канфесій. На могілках захаваліся старадаўнія капліцы і некропаль магнатаў Цеханавецкіх. Тут таксама пахаваныя паэты Васіль Матэвушаў і Аляксей Пысін.
Катэгорыі

Крушня

На рэстаўрацыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.9047225
Даўгата: 30.31873642
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.09.2024
Магілёў. Каталіцкія польскія могілкі.
Вуліца Віленская ў часы Вялікага княства Літоўскага была цэнтральнай вуліцай. І напрыканцы 18 стагоддзя за гарадскімі ўмацаваннямі за Віленскай брамай былі заснаваныя каталіцкія Польскія могілкі. Да нашага часу захавалася некалькі фамільных капліц, у тым ліку капліца Сенажацкіх у стылі неакласіцызму і Жукоўскіх у неаегіпецкім стылі. На галоўнай алеі пры ўваходзе, з левага боку знаходзіцца некропаль магнатаў Цеханавецкіх, і ў тым ліку пахаванне Уладзіміра Цеханавецкага – маршалка шляхты Магілёўскай губерніі. Помнік У.Цеханавецкаму зроблены ў майстэрні ў Варшаве. За Цеханавецкімі знаходзіцца некропаль Жукоўскіх. Капліца Жукоўскіх аздоблена скульптурамі анёлаў і сімволікай старажытнага Егіпта. З правага боку галоўнай алеі пахаваны Герой Савецкага Саюза, воін – афганец, Андрэй Мельнікаў (1979 – 1989). З права неагатычная капліца, якая зараз належыць уніятам і ў выходныя тут адбываюцца набажэнствы. Царква ўніяцкая названа ў гонар іконы Маці Божай Бялыніцкай. Напрыканцы цэнтральнай алеі знаходзіцца капліца Сенажацкіх. Штогод летам на свята Святога Антонія тут адбываюцца ўрачыстасці. З права ад капліцы ля ўвахода пахаваны ксёндз Я.Святаполк- Мірскі, які быў забіты бальшавікамі ў 1918 годзе. За капліцай з лева па алеі пахаваны паэт Васіль Матэвушаў, а з лева першы рэктар Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта Аляксей Гурло. Пры ўваходзе на могілкі з права ёсць сцежка, якая вядзе да магілы паэта Аляксея Пысіна. Сярод вядомых прадстаўнікоў на Польскіх могілках пахаваныя таксама: Валерый Камёнка каталіцкі святар; Уладзіслаў Міляноўскі – інжынер-архітэктар; Мікалай Ястржэмскі – інжынер і навуковец; вайсковец Даніэль Маура; прадстаўнікі дваранскага роду Хлусовічаў і шляхты Савіцкіх; Міхаіл Рабчэўскі – Герой Савецкага Саюза.
Каментары
Усяго каментароў: 0