Магілёў. Медыцынскі каледж
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. К. Маркса, 13.
0
262
14.11.2024
Апісанне
Не далёка ад Плошчы Арджанікідзэ знаходзіцца цэлы квартал старэйшай у горадзе Магілёве гарадской бальніцы. Некалькі карпусоў бальніцы маюць статус помніка архітэктуры. На самым перакрыжаванні вуліцы К.Маркса і вуліцы Боткіна знаходзіцца трохпавярховы мураваны будынак, які быў узведзены ў 19 стагоддзі. Тут працавала да рэвалюцыі фельдшарска – акушэрскую школа . А зараз гэта «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі коледж». Год таму тут адчынілі музей гісторыі гэтай медыцынскай установы.
Вэб сайт:
https://med1.by/Катэгорыі

Экспазіцыя

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89679071
Даўгата: 30.3407564
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.11.2024
Магілёў. Медыцынскі каледж
У горадзе Магілёве працуе Дзяржаўны медыцынскі каледж, які сваю гісторыю пачынае аж з 1865 году. Менавіта ў 19 стагоддзі была ў Магілёве адчынена павівальная школа, як самастойная навучальная ўстанова. Павітухі – гэта медыцынскія спецыялісты – акушэркі, якія прымалі роды. Павівальная школа была адчынена па прапанове акушэра Магілёўскай губернскай урачэбнай управы Мікалая Мандэльштама.
Для школы быў пабудаваны асобны трохпавярховы мураваны будынак, які і дагэтуль знаходзіцца недалёка ад Плошчы Арджанікідзэ на вуліцы К.Маркса, былой вуліцы Зялёнай.
У павівальнай школе навучаліся жанчыны, якім было ад 20 да 35 год. Прымалася па 18 чалавек на кожны курс: 4 чалавека ад вольнаслухачоў і 14 ад сялянак і аплата была па 40 рублёў за кожны курс навучання. Выкладчыкамі ў школе былі дырэктар М. Мандэльштам і высокакваліфікаваныя ўрачы, выпускнікі Маскоўскага, Кіеўскага і Харкаўскага ўніверсітэтаў. З 1874 года школа стала Цэнтральнай павівальнай школай для Магілёўскай, Віцебскай і Мінскай губерній. Большасць вучняў вучылася па 2 гады. З 1875 года адчынілася для фельдшароў школа, для якой спецыяльна пабудавалі трохпавярховы мураваны будынак, у якім зараз знаходзіцца корпус № 1 Магілёўскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа. У пачатку 20 стагоддзя фельдшарская школа была прэабразавана ў Магілёўскую фельдшарска – акушэрскую.
Пасля рэвалюцыі ў 1920 – х гадах на базе школы быў адчынены медыцынскі тэхнікум, а затым медпалітэхнікум. Затым называлася медыцынскае вучылішча. А з 2007 года ўстанова стала называцца «Магілёўскі дзяржаўны медыцынскі коледж».
Каментары
Усяго каментароў: 0