Магілёў. Будынак Маскоўскага банка
Славутасьць
Беларусь, Магілёў, вул. Ленінская , д. 50.
0
235
12.11.2024
Апісанне
На пешаходнай вуліцы Ленінскай у Магілёве вы пабачыце некалькі будынкаў у стылі мадэрн. І адзін з такіх будынкаў – гэта Маскоўскі міжнародны банк, які быў пабудаваны ў пачатку 20 стагоддзя магілёўскім архітэктарам П. Камбуравым. Банк знаходзіцца паміж Плошчай Зорак і гасцініцай Губернскай. У больш чым стогадовую сваю гісторыю гэты будынак заўсёды выконваў ролю банка. Пабудаваны з жоўтай і чырвонай цэглы ў стылі мадэрн.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.9038485
Даўгата: 30.3427507
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.11.2024
Магілёў. Будынак Маскоўскага банка
У час экскурсіі па пешаходнай вуліцы ў горадзе Магілёве, вы пабачыце будынак банка з досыць незвычайнай архітэктурай: фасад пабудаваны з жоўтай цэглы, а астатняя частка будынка з чырвонай. Гэта будынак былога Маскоўскага міжнароднага гандлёвага банка, які пабудавалі ў 1904 – 1906 гадах па праекту магілёўскага архітэктара Пятра Георгіевіча Камбурава. І тут заўсёды быў банк у любыя часы і памяшканні ніякім установам ніколі і нікому не перадаваліся. Тут заўсёды гаспадарамі былі банкіры і фінансісты. Нават у час гітлераўскай акупацыі з восені 1941 года тут працаваў нямецкі банк.
Будынак мураваны, сіметрычны і прамавугольны ў плане, двухпавярховы з цокальным паверхам. Галоўны фасад, які пабудаваны з чырвонай цэглы, вылучаны рызалітам з высокімі арачнымі вокнамі на другім паверсе. Дугі паверх упрыгожваюць пілястры карынфскага ордэра, якія знаходзяцца паміж вокнамі. Першы паверх банка аздоблены рустыкай з прамавугольнымі вокнамі.
Спачатку галоўны ўваход у будынак знаходзіўся ў левым крыле і быў аформлены ў выглядзе партала з карынфскімі пілястрамі з трохвугольным франтонам. Над уваходам быў жалезны казырок з каванымі кранштэйнамі. Уся тэрыторыя банка была абнесена мураванай агароджай.
У апошнія гады будынак быў адрэстаўраваны. Мае статус помніка архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0