Магілёў. Мемарыял «Змагарам за Савецкую ўладу».
Мемарыяльны комплекс
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, Плошча Славы.
0
232
14.11.2024
Апісанне
У самым гістарычным цэнтры горада Магілёва на Плошчы Славы знаходзіцца мемарыял «Змагарам за Савецкую ўладу». Помнік створаны на высокім беразе Дняпра, адкуль адкрываецца незвычайная панарама. Мемарыял складаецца з манумента і 5 стэл, якія распавядаюць пра савецкі перыяд Магілёўскай вобласці. У цэнтры кампазіцыі знаходзіцца вечны агонь. Мемарыял мае гістарычную і эстэтычную каштоўнасць.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.8939456
Даўгата: 30.33023181
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
14.11.2024
Магілёў. Мемарыял «Змагарам за Савецкую ўладу».
Старэйшая плошча ў горадзе Магілёве – гэта Плошча Славы. Яна першапачаткова была пад назвай Гандлёвая, а потым Губернатарская. У савецкія часы плошчу назвалі Савецкая плошча і некалькі год таму пераіменавалі ў Плошчу Славы.
Пасля Вялікай Айчыннай Вайны на плошчы быў створаны мемарыял пад назвай «Змагарам за Савецкую ўладу». Помнік прысвечаны дасягненням Савецкай улады ў Магілёўскім краі. Мемарыял створаны на Савецкай плошчы ў 1982 годзе на высокім беразе ракі Днепр. Помнік ствараўся цэлым творчым калектывам з удзелам скульптара Л. Гумілеўскага, архітэктара К. Аляксеева і А. Іванова. Першапачаткова быў праведзены гарадскі конкурс на стварэнне мемарыяла і разглядалася некалькі варыянтаў помніка. Адзін з варыянтаў быў такі, што статуя павінна была быць павернута да Дняпра, а спіной да плошчы. Але і таму помніку, што атрымаўся, гараджане прыдумалі мянушку – «Аксана, бягучая з Лаўсана». Бо ў далечыні за Дняпром, за горадам, бачныя высокія трубы хімкамбіната Лаўсан.
Архітэктурнай дамінантай мемарыяла з'яўляецца бронзавая фігура жанчыны, вышынёй 7 метраў, якая знаходзіцца на гранітным пастаменце. Вышыня пастамента 13 метраў. Перад манументам наплошчы знаходзіцца пяць стэл з бронзавымі барэльефамі, якія распавядаюць пра савецкі перыяд Магілёўшчыны: рэвалюцыя 1917 года, калектывізацыя, абарона Магілёва летам 1941 года, партызанскі рух і аднаўленне нашага краю пасля вайны. У цэнтры мемарыяла каля манумента гарыць вечны агонь. Пляц на мемарыяле вылажаны камнем.
Каментары
Усяго каментароў: 0