Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Вайсковыя могілкі.

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Мінская вобл., Мінск, вул. Казлова, 11.

0

292

30.09.2024

Апісанне

Вайсковыя могілкі ў Мінску былі заснаваныя ў пачатку 19 стагоддзя. Тут першапачаткова были пахаваныя вайскоўцы, якія памерлі ў Мінскім ваенным шпіталі. Потым пачалі хаваць гараджан. А ў пачатку 20 стагоддзя палітычную эліту савецкай Беларусі. Напрыканцы 19 стагоддзя на тэрыторыі могілак была пабудавана ў псеўдарускім стылі царква Аляксандра Неўскага. Тут пахаваны першыя Народныя паэты Беларусі Янка Купала і Якуб Колас.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Паркавая зона

Паркавая зона

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.9083253
Даўгата: 27.58658372

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.09.2024

Мінск. Вайсковыя могілкі.

У Мінску захавалася не шмат старадаўніх могілак. А ў самым гістарычным цэнтры горада ёсць Вайсковыя могілкі, якія ўзніклі ў пачатку 19 стагоддзя. І спачатку тут былі пахаванні толькі вайскоўцаў. У 1898 годзе была пабудавана царква Аляксандра Неўскага. Храм пабудаваны ў памяць палегліх у час руска – турэцкай вайны 1877 -1878 гадоў і ў інтэр'еры захаваліся мемарыяльныя дошкі з імёнамі палеглых салдат пад Плеўнай. Архітэктар царквы Віктар Струеў.

Некаторыя даследчыкі пішуць, што царква пабудавана ў псеўдарускім стылі, а некаторыя, што ў візантыйскім. Калі будзеце аглядаць царкву, то яна вам нагадае нейкі старадаўні казачны будынак. З пачатку 20 стагоддзя могілкі сталі элітарнымі і з прыходам савецкай улады тут пачалі хаваць эліту савецкай Беларусі. Сярод вядомых дзеячоў тут знайшлі свой спачын: рэвалюцыянер Сяргей Кавалік (1846 – 1926); тэрарыст Іван Пуліхаў (1879 – 1906); паэт Паўлюк Трус (1904 – 1929); акадэмік , гісторык Усевалад Ігнатоўскі (1881 – 1931); Народны паэт Якуб Колас (1882 – 1956); першы Народны паэт Беларусі Янка Купала (1882 – 1942); палітык Аляксандр Чарвякоў (1892 – 1937) і многія іншыя славутыя дзеячы нашай краіны.

 

Каментары

Усяго каментароў: 0