Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Плошча Перамогі

Мемарыяльны комплекс

Мемарыяльны комплекс

Беларусь, Мінская вобл., Мінск, Плошча Перамогі.

0

323

10.09.2024

Апісанне

Адной з самых прыгожых плошчаў у нашай краіне з'яўляецца плошча Перамогі ў Мінску. Калі будзеце ісці пехатой, або ехаць на аўто па праспекту Незалежнасці, вы абавязкова будзеце праязжаць плошчу Перамогі, у цэнтры якой узвышаецца 38 - мі мятровы абеліск,. Адкрыццё помніка адбылося ў 1954 годзе і прымеркавана было да 10 – годдзя вызвалення Беларусі ад гітлераўцаў. Плошча мае таксама падземную частку, дзе размешчаны крамы і станцыя метро.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.9085303
Даўгата: 27.5748428

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

10.09.2024

Мінск. Плошча Перамогі

Плошча Перамогі знаходзіцца на перакрыжаванні праспекту Незалежнасці з вуліцамі Кісялёва і Захарава. Раней гэта плошча называлася Круглай, хаця , калі прыглядзецца, то ў плане плошча не круглая, а авальная. І пачала плошча фарміравацца яшчэ да Вялікай айчыннай вайны, калі тут было пабудавана два дугападобныя ў плане жылыя дамы. Далей развіццё плошчы адбывалася ўжо пасля вайны. Плошча ў плане прамавугольнік 225 на 175 метра. Кампазіцыйнай дамінантай пасярод плошчы з'яўляецца манумент Перамогі. У 1950 годзе быў праведзены конкурс на стварэнне праекта помніка воінам Савецкай Арміі і беларускім партызанам. Перамог праект Георгія Заборскага, які працаваў разам з архітэктарам Уладзімірам Каралём. Таксама над стварэннем помніка працавалі вядучыя скульптары савецкай Беларусі: С.Селіханаў, А.Глебаў, А.Бембель і З. Азгур. Перад манументым створаны вечны агонь, як сімвал памяці аб палеглых за незалежнасць нашай краіны.   

Каментары

Усяго каментароў: 0