Знай свой край

Знай свой край

Мінск. Плошча Якуба Коласа.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., г. Мінск, плошча Я. Коласа.

Апісанне

У горадзе Мінску на праспекце Незалежнасці ёсць Плошча Якуба Коласа. У пачатку 20-га стагоддзя тут быў Камароўскі рынак, і першапачаткова плошча называлася Камароўскай. З 1930-х гадоў на плошчы пачалі ўзводзіць каменныя будынкі, і ў 1936-1939 гадах пабудаваны інстытут фізкультуры. У 1956 годзе плошчу назвалі ў гонар народнага паэта Якуба Коласа. У 1972 годзе адкрылі помнік Я. Коласу і яго літаратурным героям. Аўтар скульптурнай кампазіцыі - вядомы скульптар Заір Азгур. У 1984 годзе пачала працаваць станцыя метро Плошча Якуба Коласа.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Літаратурны

Літаратурны

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.03.2025

Мінск. Плошча Якуба Коласа.

     У горадзе Мінску на перакрыжаванні праспекта Незалежнасці з вуліцай Якуба Коласа пабудавана Плошча Якуба Коласа. Плошча з'яўляецца адной з самых прыгожых у сталіцы і названа ў гонар Народнага паэта Беларусі Я. Коласа.

     У цэнтры плошчы ўсталавяны помнік народнаму песняру, а побач з помнікам знаходзяцца скульптуры літаратурных герояў паэта.


          Сто год таму на гэтым месцы быў Камароўскі рынак і першапачаткова плошча называлася Камароўскай. З 1930–х гадоў на плошчы пачалі ўзводзіць сучасныя мураваныя будынкі. У 1936 – 1939 гадах пабудаваны інстытут фізкультуры, які захаваўся да нашага часу.


         Ужо пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1956 годзе пасля смерці Народнага паэта плошчу назвалі ў гонар Якуба Коласа. У 1972 годзе ўрачыста адкрылі помнік Я. Коласу і яго літаратурным героям. Аўтар скульптурнай кампазіцыі вядомы беларускі скульптар Заір Азгур. У 1984 годзе пачала працаваць станцыя метро Плошча Якуба Коласа.


            Да плошчы Я. Коласа прымыкаюць вуліцы Я. Коласа, Залатая Горка, Чырвоная, В. Харужай і Бульвар Мулявіна. На плошчы пабудаваныя Дзяржаўная філармонія, ЦУМ, жылыя дамы і магазіны.

Каментары