Мінск. Касцёл Святой Троіцы. Святога Роха.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Мінск, пр-т Незалежнасці, 44 а.
Апісанне
На перакрыжаванні вуліцы Казлова і праспекта Незалежнасці, там, дзе калісці існавалі каталіцкія могілкі Залатая Горка, быў пабудаваны ў 19 стагоддзі касцёл Святой Троіцы. Касцёл яшчэ называюць Троіцкі Залатагорскі касцёл Святога Роха. Касцёл пабудаваны ў неагатычным стылі. Касцёл дзейнічае. Тут адбываюцца арганныя канцэрты.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Актыўны адпачынак
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
02.10.2024
Мінск. Касцёл Святой Троіцы. Святога Роха.
Самай старой каталіцкай абшчынай у Мінску лічыцца менавіта прыход касцёла Святой Троіцы. Бо гэты прыход быў заснаваны яшчэ ў 15 стагоддзі каралём Ягайла. Менавіта Ягайла фундаваў першы драўляны касцёл, які неаднойчы гарэў. Мураваны храм пабудавалі толькі ў 19 стагоддзі. Узвялі касцёл паводле праекта акадэміка Пецярбургскай Акадэміі мастацтввваў М. Сівіцкага ў 1861 – 1864 гадах. А кіраваў будаўніцтвам ксёнз Ф. Гарбачэўскі. Касцёл будавалі за збор ахвяраванняў, якія давалі ня толькі каталікі, але і вернікі розных канфесій у падзяку Святому Роху, які лічылася выратаваў Мінск ад эпідэміі халеры. Пры новым касцёле была заснавана школа арганістаў. І з гэтай нагоды ў 1984 годзе пасля рэстаўрацыі памяшканне касцёла было прыстасавана Беларускай дзяржаўнай філармоніяй пад залу камернай музыкі. Касцёл аднанефны. Пабудаваны ў рэтраспектыўна-гатычным стылі. Касцёл аднавежавы з прамавугольным у плане аб’ёмам. Інтэрьер ккасцёла таксама быў вырашаны ў стылі неаготыкі. У галоўным алтары знаходзіўся старажытны абраз Маці Божай з Ісусам . У бакавым алтары з права з цудадзейнай скульптурай Святога Роха побач з якім выявы святых Міхаіла і Габрыэля. А бакавы левы алтар Святога Антонія з святым Лукашам і Янам. Касцёл з праспекту і вуліцы ня бачны, бо закрыты быў у савецкія часы сучаснымі будынкамі. Гэта, мабыць, і выратавала касцёл ад знішчэння.