Дабрамысль. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Івацэвіцкі район, Дабрамысль.
0
110
30.01.2025
Апісанне
У мястэчку Дабрамысль ёсць мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі па тыпавому праекту. Будынак узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі і складаецца з 4 асноўных частак. У інтэр'еры ёсць драўляны іканастас і старажытныя абразы 18 стагоддзя. У апошнія гады помнік быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.82174826
Даўгата: 25.71410264
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.01.2025
Дабрамысль. Царква Святога Мікалая
У Івацэвіцкім раёне на ўскрайку мястэчка Дабрамысль знаходзіцца мураваная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар Святога Мікалая. Царква пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1847, або ў 1874 годзе. Бо ёсць розная інфармацыя пра час пабудовы храма. Прыход у Дабрамыслі да 1929 года адносіўся да благачынія ў Быцені. А пасля пачаў адосіцца да Баранавіцкага.
Храм пабудаваны па тыпавому праекту. Помнік узведзены ў рэтраспектыўна – рускім стылі. Такія праекты некалькі штук былі распрацаваныя ў 19 стагоддзі. І тыпавыя храмы па тэрыторыі Расійскай імперыі будаваліся масава.
Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Над прытворам надбудавана двухярусная чацвярыковая вежа – званіца. Над асноўным аб'ёмам узведзены невялікі васьмігранны барабан з купалам – цыбулінай.
У інтэр'еры маецца драўляны іканастас. Ёсць старажытныя абразы 18 стагоддзя: «Святы Мікалай» і «Маці Божая Адзігітрыя». Ёсць таксама драўляная скульптура «Укрыжаванне». Побач з храмам некалькі старажытных павхаванняў святароў. Будынак у апошнія гады адрамантаваны. Тэрыторыя побач добраўпарадкавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0