Паўлінава. Сядзіба Бохвіцаў.
Сядзіба
Беларусь, Брэсцкая вобласць, Баранавіцкі раён, в. Паўлінава
0
251
11.10.2024
Апісанне
У Баранавіцкім раёне захавалася нямала сядзіб і фальваркаў. Праехаўшы Баранавічы па трасе М1 у бок Брэста, праз 20 кіламетраў будзе паварот налева на Паўлінава, дзе знаходзіцца сядзіба Бохвіцаў. На тэрыторыі сядзібы ёсць парк.
Зямлі сядзібы ў 1897 годзе набывае Ян Атан Бохвіц. У 1906 закладваецца палац, будаўніцтва якога завяршаецца ў 1909 годзе. Маёнтак уключаў вадзяны млын, смалярню.
Цяпер сядзіба закінутая і патрабуе рэстаўрацыі.
Катэгорыі

Крушня

На рэстаўрацыі

Літаратурны

Гістарычнае

Батанічны

Паркавая зона

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.02763924
Даўгата: 25.81651247
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.10.2024
Паўлінава. Сядзіба Бохвіцаў.
У вёсцы з прыгожай назвай Паўлінава знаходзіцца парк і сядзіба Бохвіцаў. У канцы XIX стагоддзя маёнтак у спадароў Навіцкіх купіў Ян Атан Бохвіц. Ян Бохвіц быў сынам вядомага беларускага і польскага пісьменніка і філосафа Фларыяна Бохвіца. Ян Бохвіц, удзельнік Крымскай вайны і паўстанні 1863-1864 гадоў, афіцэр гусарскага палка. Адбыўшы пакаранне ў крэпасці ў Дынабургу, ён пачаў актыўную прадпрымальніцкую дзейнасць. У сваім новым маёнтку Ян Бохвіц у 1906 годзе хуткімі тэмпамі за шэсць месяцаў пабудаваў палац і вінакурню. Быў разбіты ландшафтны парк, разбіты сад, узведзены гаспадарчыя пабудовы і вадзяны млын са смалярняй.
Бохвіц прысвяціў сядзібу ў Паўлінава ў гонар сваёй маці, а другую сядзібу ў Флар'янава - у гонар бацькі. У 1909 годзе Паўлінава наведаў ганаровы госць - вядомая беларуская і польская пісьменніца Элаіза Ажэшка. З 1915 года маёмасць перайшла да яго сына Тадэвуша Атана, а затым да ўнука Яна Атана.
Сядзіба была пабудавана каля невялікай рэчкі Качарышка. Цэнтрам кампазіцыі стаў палац, пабудаваны з элементамі неаготыкі. Парк пейзажнага тыпу з алеямі і воднай сістэмай. Недалёка ад палаца знаходзіцца сажалка, узровень вады ў якім рэгулюецца плацінай. У парку пасаджаны дрэвы і хмызнякі: ліпа, таполя, хвоя Веймутава і іншыя расліны. У парку таксама размешчаны гаспадарчыя пабудовы: стайня, кароўнік і ледавік. Вадзяны млын і смалакурны завод да нашага часу не захаваліся.
Пасля вайны ў сядзібе размясціліся дзіцячы дом і ваенны шпіталь. У апошнія гады ён быў набыты прыватнай асобай і знаходзіцца на рамонце. Уладальнікі дазваляюць турыстам наведваць сядзібу з паркам.
Каментары
Усяго каментароў: 0