Знай свой край

Знай свой край

Белаазёрск. Электрастанцыя.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, г. Белаазёрск.

0

113

26.01.2025

Апісанне

У Бярозаўскім раёне знаходзіцца адна з буйнейшых электрастанцый на Беларусі пад назвай Бярозаўская ДРЭС. Спецыяльна для энэргетыкаў быў пабудаваны пасёлак. Рашэнне аб будаўніцтве станцыі было прынята ў 1957 годзе. З 1960 па 1967 годы было пабудавана 6 энэргаблокаў. У 2000- х гадах была праведзена рэканструкцыя станцыі і пабудаваны новы сёмы блок. Станцыя раней працавала на торфе і мазуце, а зараз на прыродным газе. Станцыя мае статус помніка архітэктуры. На станцыі можна замовіць экскурсію.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.45305097
Даўгата: 25.19366127

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

26.01.2025

Белаазёрск. Электрастанцыя.

У мястэтэчку Белаазёрск у Бярозаўскім раёне ёсць незвычайны гістарычны і турыстычны абъект – гэта мясцовая электрастанцыя пад назвай Бярозаўская ДРЭС. Рашэнне аб будаўніцтве электрастанцыі было прынята ў 1957 годзе.


Будаўніцтва пачалося ў 1960 годзе і ў 1961 годзе ўжо быў ўведзены першы энэргаблок. Спецыяльна для будаўніцтва станцыі быў пабудаваны пасёлак для рабочых і служачых пад назвай Белаазёрск. Пасёлак заснаваны на месцы вёскі Ніўкi, і названы Белаазёрскам ад мясцовага возера Белага.


У 1962 годзе пабудаваны другі энэргаблок. У 1963 годзе – трэці. У 1964 – чацвёрты. У 1966 – пяты. Восенню 1967 года – шосты энэргаблок. І станцыя тады выйшла на праектную магутнасць 920 МВт і назвалі станцыю ў той час у гонар 50–годдзя БССР.


Пра будаўніцтва станцыі ў 1960 – я гады быў зняты дакументальны фільм. У 2003 – 2005 гадах праводзілася рэканструкцыя некаторых блокаў станцыі. У 2011 – 2014 гадах рэканструкцыя працягвалася і быў уведзены новы энэргаблок пад нумарам семь. Станцыя працавала спачатку на торфе, мазуце, а зараз на прыродным газе.


На станцыю можна патрапіць на цікавую экскурсію. Для гэтага спачатку неабходна звязацца з адмінiстрацыяй электрастанцыі.

Каментары

Усяго каментароў: 0