Вялікія Мацвеевічы. Царква Узвышэння Святога Крыжа
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Бярозаўскі район, Вялікія Мацвеевічы
Апісанне
У Бярозаўскім раёне ёсць мястэчка Вялікія Мацвеевічы, дзе на ўскраіне ўзвышаецца драўляная праваслаўная царква. Першы драўляны храм быў пабудаваны ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі за сродкі прыхаджан і быў знішчаны пажарам у 1942 годзе ў час вайны. У час пажару ўдалося вынесці большую частку царкоўных рэчаў і абразоў. Святыню аднавілі ў 1943 годзе. Будынак узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У апошнія гады храм быў адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
26.01.2025
Велікія Мацвеевічы. Царква Узвышэння Святога Крыжа.
У Бярозаўскім раёне ў мястэчку Вялікія Мацвеевічы ёсць драўляная царква Узвышэння Святога Крыжа. У 19-м стагоддзе мястэчка апынулася у Расійскай імперыі у складзе Пружанскага уезду Гродзенскай губерніi. Мястэчка было уласнасцю памешчыцы Мар'і Казакевіч. Побач знаходзилася мястэчка Малыя Мацвеевічы, якія ў 20 стагоддзі зліліся з Вялікімі Мацвеевічамі.
На ўскраіне мястэчка на ўсвышаным месцы ў часы Вялікай Айчыннай вайны была пабудавана драўляная праваслаўная царква. Храм узведзены за грошы мясцовых прыхаджан у 1943 годзе. Першая царква была пабудавана ў 1863 годзе. У час вайны ў 1942 годзе адбыўся пажар, i старая царква згарэла. Удалося ўратаваць вялікую колькасць абразаў і царкоўных рэчаў.
Помнік узведзены ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства. Царква складаецца з трох прыватных частак: прытвор, невялікая зала і апсіда. Над прытулкам надбудавана трохярусная чацвярыковая вежа-званіца. Над асноўным аб'ёмам узвышаецца на васьмігранным барабанам купал-цыбуліна.
Царква працавала, як самастойны прыход да 1976 года, а ў перыяд 1976 – 1980 была прыпісным храмам. Потым зноу, як самастойны прыход.
У апошнія гады гады царква адрамантавана. Прыведзена да ладу прылеглая тэрыторыя.