Знай свой край

Знай свой край

Маларыта. Царква Святога Мікалая

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., г. Маларыта, вул. Краснаармейская, 35

Апісанне

Невялікі раёны гарадок Маларыта вядомы сваёй праваслаўнай царквой Святога Мікалая. Храм знаходзіцца ў цэнтры горада на месцы былой уніяцкай царквы, якая была пабудавана ў 17 стагоддзі. У 1904 годзе пажар знішчыў старадаўні будынак і новая царква была пабудавана ў 1908 годзе. Царква ўзведзена ў псеўда – рускім стылі з элементамі народнага драўлянага дойлідства. У савецкія часы храм быў зачынены. У 1990-я праведзены рамонт. У інтэр'еры былі ўніяцкія абразы 17 стагоддзя, якія зараз знаходзяцца ў музеях Мінска. Царква дзейнічае. Тэрыторыя каля храма ўпрыгожана клумбамі і дэкаратыўнымі раслінамі.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

29.12.2024

Маларыта. Царква Святога Мікалая

У цэнтры раённага цэнтра Маларыта пабудавана драўляная праваслаўная царква Святога Мікалая. Упершыню Маларыта ўпамінаецца з 16 стагоддзя, як мястэчка Малая Рыта і ўваходзіла ў Брэсцкае стараства.

У 1668 годзе будуецца ўніяцкая царква, якая перайшла да праваслаўных вернікаў у 19 стагоддзі. У 1904 годзе царква была знішчана пажарам.  Адразу пачалося будаўніцтва новага храма за грошы графа Чэчэрына і прыхаджан. Новы храм асвяцілі ў кастрычніку 1908 года. У савецкія гады храм быў зачынены. Пасля распада СССР праведзены рамонт будынка. У час рамонту зроблены роспісы столі і сцен. У інтэр'еры храма знаходзіліся старажытныя ўніяцкія абразы, якія пасля вайны вывезены ў музеі Мінска. Сярод гэтых абразоў вядомыя «Пакрава Божай Маці» 1649 года і «Праабражэнне» 1648 года.

Царква ўзведзена ў псеўда – рускім стылі з элементамі народнага дойлідства. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Галоўны ўваход аформлены ў выглядзе казырка з трохвугольным франтонам на драўляных слупах. Над прытворам узведзена трохярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Званіца завершана высокім шматграным  шатром з цыбулінай.  У 1922 годзе і ў 1926 гадах праходзіў рамонт храма і вежа – званіца была павялічана на адзін ярус.

Трапезная накрыта двухскатным дахам, а асноўны аб'ём малітоўнай залы чатырохскатным дахам. На версе малітоўнай залы знаходзіцца васьмігранны барабан з вялікім купалам – цыбулінай. Апсіда прамавугольная з бакавымі сакрысціямі. Тэрыторыя вакол царквы добраўпарадкавана. Пасаджана шмат кветак і дэкаратыўных раслін.

Каментары