Хаціслаў. Царква Праабражэння Гасподняга
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Хаціслаў.
0
145
30.12.2024
Апісанне
У цэнтры мястэчка Хаціслаў Маларыцкага раёна пабудавана драўляная праваслаўная царква на мураваным падмурку. Храм асвячоны ў гонар Праабражэння Гасподняга. Царква спачатку належыла ўніятам. Пабудавана ў 18 стагоддзі ў стылі барока. Па некаторым звесткам будынак узведзены ў 17 стагоддзі. Спачатку храм быў двухвежавы на галоўным фасадзе. У 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі прыбудавана трохярусная вежа – званіца ў псеўда – рускім стылі. У савецкія часы царкву зачынілі і тут быў склад. Пасля развала СССР храм вярнулі вернікам і быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.70809099
Даўгата: 24.0956477
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.12.2024
Хаціслаў. Царква Праабражэння Гасподняга
У мястэчку Хаціслаў Маларыцкага раёна, што знаходзіцца на поўдзень ад раённага цэнтра, пасярод вёскі на галоўнай вуліцы пабудавана праваслаўная царква Праабражэння Гасподняга.
Першая царква ў Хаціслаў пабудавана ў пачатку, або ў сярэдзіне 17 стагоддзя. Так как у 1668 годзе ўжо ўпамінаецца «новазбудаваная» царква.
Храм пабудаваны ў стылі барока ў 1752 годзе, або па іншым звесткам у 1799 годзе. Па некаторым дадзеным помнік адносіцца да 17 стагоддзя. Будынак пабудаваны з дрэва, складаецца з трох зрубаў да якога прыбудавана пяцігранная апсіда. Першапачаткова храм быў з двумя трохяруснымі вежамі на галоўным фасадзе, а ў 1867 годзе прыбудавалі прытвор з трохяруснай вежай – званіцай. Званіца завершана шматгранным высокім шатром, які ўпрыгожаны дэкаратыўнымі какошнікамі ў псеўда – рускім стылі. Над бакавымі вежамі, асноўным аб'ёмам і алтарнай часткай надбудаваны шматярусныя баракальныя купала. У царкве спачатку дах быў крыты гонтам, а ў 1834 годзе прыхаджане сабралі сродкі і дах пакрыты жалезам.
Інтэр'ер мае зальны тып. Над уваходам ёсць хоры. У алтарнай часці шматярусны разны іканастас. Дзякуючы намаганням святара Фёдара Сіткевіча ў 1878 годзе на сродкі праваслаўнага брацтва і прыхаджан у царкве быў зроблены новы чатырохярусны іканастас. У 1889 годзе была пабудавана вакол храма драўляная агароджа. У пачатку 20 стагоддзя прыхаджан было каля 2 тысяч чалавек. Пасля вайны ў савецкія часы царкву зачынілі і тут быў створаны склад зерна. Іканастас з старажытнымі абразамі вывезлі ў Мінск у Мастацкі музей. Пасля развала СССР царкву вярнулі вернікам, дзе быў праведзены рамонт.
Каментары
Усяго каментароў: 0