Олтуш. Капліца Святога Аляксея
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Олтуш.
Апісанне
У мястэчку Олтуш Маларыцкага раёна ёсць некалькі цікавых мясцін, якія варта наведаць: прыгожае возера, праваслаўна яцарква 18 стагоддзя і праваслаўная капліца Святога Аляксея. Капліца знаходзіцца на мясцовых могілках прама каля трасы. Будынак узведзены ў 19 стагоддзі з цэглы ў стылі класіцызму. Мае зальны інтэр'ер. Складаецца з прытвора і малітоўнай залы. У бакавых сценах па два акна. У апошнія гады капліца адрамантавана. Храм дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.12.2024
Олтуш. Капліца Святога Аляксея
Калі праехаць па трасе за Маларыту на поўдзень 15 кіламетраў да возера Олтуш, то вы патрапіце ў старажытнае мястэчка Олтуш. Тут ёсць два старых культавых будынка: капліца Святога Аляксея і праваслаўная Праабражэнская царква. Упершыню ў гістарычных крыніцах мястэчка ўпамінаецца ў 16 стагоддзі. У 17 стагоддзі была драўляная ўніяцкая царква. У 1792 годзе апошні кароль Рэчы Паспалітай дае прывілей на пабудову царквы Праабражэння Гасподняга. Пасля трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе імператрыца Кацярына ІІ перадала гэтае мястэчка генералу М. Ланскому. Па дакументам 1854 года ў Олтушы было каля ста драўляных жылых будынкаў, школа, карчма, валасное ўпраўленне і капліца з царквой. Пасля Рыжскай дамовы ў 1921 годзе мястэчка ў складзе Польшчы да 1939 года.
Да нашага часу на мясцовых могілках захавалася мураваная праваслаўная капліца, якую асвяцілі ў гонар Святога Аляксея.
Будынак быў узведзены ў 1872 годзе. Дагэтуль капліца на могілках была, худчэй за ўсё, драўляная. Капліца ўзведзена ў стылі класіцызму. Храм мае прамавугольнік у плане, які накрыты двухсхільным дахам. Над будынкам узвышаецца васьмігранны барабан з цыбулінай. Уваход аформлены ў выглядзе невысокага прытвора, які прыбудаваны да галоўнага фасада. Над фасадам трохвугольны франтон. Будынак узведзены з цэглы і атынкаваны. Дэкаратыўнае аздабленне грунтуецца на спалучэнні белых і шэрых архітэктурных дэталей. Капліца адрамантавана. Працуе, як правіла, па праваслаўным святам і ў памінальныя дні.