Знай свой край

Знай свой край

Чарняны. Царква Нараджэння Божай Маці.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі раён, Чарняны, вул. Міра, 43

0

183

30.12.2024

Апісанне

У Маларыцкім раёне ў мястэчку Чарняны пасярод паселішча пабудавана праваслаўная драўляная царква. Першая царква згадваецца ў 16 стагоддзі. Храм Нараджэння Божай Маці пабудаваны ў 19 стагоддзі. Будынак складаецца з асноўных 4 частак. Архітэктурнай дамінантай з'яўляецца трох'ярусная вежа-званіца над бабінцам. Царква адрамантавана ў 1990-я гады. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.98484744
Даўгата: 24.21780591

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.12.2024

Чарняны. Царква Нараджэння Божай Маці.

Паміж Маларытай і Кобрынам ёсць мястэчка Чарняны. У самым цэнтры мястэчка пабудавана драўляная праваслаўная царква Нараджэння Божай Маці.


Упершыню царква ўпамінаецца ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1574 годзе. У 1668 годзе пры царкве мелася дзве валокі зямлі. Таксама ў дакументах царква ўпамінаецца ў 1724 і 1786 гадах. К сярэдзіне 19 стагоддзя будынак царквы прыйшоў у заняпад і нават у 1870 годзе святар Іаан Гацкевіч сваім прыхаджанам паведаміў, што калі яны не будуць даглядаць свой храм і не пачнуць рамонт, то ён сыйдзе ў іншы прыход. Пасля гэтага папярэджання прыхаджане адразу сабралі сродкі і правялі рамонт у 1871 годзе. У 1883 годзе была адчынена царкоўна–прыхадская школа пры царкве.


Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры драўлянага дойлідства. Складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда. Да прытвора прыбудаваны казырок на двух слупах з трохвугольным франтонам. Над прытворам надбудавана двухярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Над званіцай шматгранны высокі шацёр. Над асноўным аб'ёмам чатырохскатны дах над якім васьмігранны барабан з шырокім купалам – цыбулінай. Да асноўнага аб'ёма прыбудавана пяцігранная апсіда з бакавымі сакрысціямі.


У 1990- я гады царква адрамантавана. Праворуч ад храма знаходзяцца пахаванні святароў.

Каментары

Усяго каментароў: 0