Знай свой край

Знай свой край

Велікарыта. Парк пры сядзібе Траякуравых – Ляшчынскіх

Сядзіба

Сядзіба

Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Велікарыта.

0

150

30.12.2024

Апісанне

Паміж Маларытай і Брэстам ёсць мястэчка Велікарыта на беразе рачулкі Рыта. З часоў Вялікага Княства Літоўскага тут быў маёнтак, гаспадарамі якога былі розныя вядомыя фаміліі. У пачатку 20 стагоддзя валодалі маёнткам прадстаўнікі роду Траякуравых – Ляшчынскіх. З даўніх часоў у маёнтку быў палац і пейзажны парк з гаспадарчымі пабудовамі. Будынак быў драўляны аднапавярховы. Дом згарэў у час вайны. Захаваўся пейзажны парк у якім некаторыя дрэвы дасягнулі ўзросту 200 год. Парк з'яўляецца помнікам прыроды.

Катэгорыі

Батанічны

Батанічны

Гістарычнае

Гістарычнае

Паркавая зона

Паркавая зона

Месцазнаходжанне

Шырата: 51.94110461
Даўгата: 24.06823097

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.12.2024

Велікарыта. Парк пры сядзібе Траякуравых – Ляшчынскіх

Мястэчка Велікарыта знаходзіца на трасе паміж Брэстам і Маларытай. Ёсць тут невялікая рачулка з прыгожай назвай Рыта. Упершыню Велікарыта ўпамінаецца ў 16 стагоддзі і ўваходзіла ў склад Брэсцкага ваяводства. У пачатку 18 стагоддзя гаспадарамі маёнтка быў род Блюмскіх. Кароль Рэчы Паспалітай Аўгуст ІІІ пацвердзіў прывілей на валоданне маёнткам Велікарута Соф'і і Яну Блюмскім у 1724 і 1758 гадах. У 19 стагоддзі маёнтак быў далучаны да маёнтка Рудка, якім валодалі Ягміны. Зытым маёнак быў набыты прадстаўнікамі роду Кончынаў, якія пабудавалі новы палац і зрабілі рэканструкцыю старога пейзажнага парка. У пачатку 20 стагоддзя маёнткам валодалі Ліпчыцы і Ляшчынскія.

 Пасля Рыжскага міру 1921 года Ляшчынскія прыехалі ў Велікаруту і гаспадарылі тут да прыходу савецкай улады ў 1939 года. Уладзімір Ляшчынскі, ажаніўся з княгіняй Траякуравай і таксама атрымаў тытул князя і падвоенае прозвішча Траякураў – Ляшчынскі. У ніх нарадзілася двое дзяцей: сын і дачка. Некаторыя з іх сям'і былі пахаваныя на ўскрайку маёнтка. Гаспадарскі будынак згарэў у час вайны. Да нашага часу захаваўся парк былой сядзібы.

Сядзібна – паркавы ансамбль знаходзіўся на беразе ракі Рыта ў паўднёвай частке. Гаспадарскі палац быў драўляны будынак, які быў у плане выцягнуты прамавугольнік. Дом быў накрыты двухсхільным жалезным дахам. У палацы было 14 пакояў: бібліятэка, кабінет, спальня і іншыя. Каля палаца знаходзіцца пейзажны парк плошчай каля 5 гектараў. Пасля вайны мясцовыя жыхары часткова парк вырубілі на гаспадарскія патрэбы. На ўскрайку парку былі гаспадарчыя пабудовы маёнтка і магілы сям'і Траякуравых. Некаторыя дрэвы ў парку дасягаюць 200 – сот гадовага ўзросту. Парк мае статус помніка прыроды.

Каментары

Усяго каментароў: 0