Знай свой край

Знай свой край

Ляхаўцы. Царква Нараджэння Маці Божай

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Ляхаўцы.

Апісанне

Мястэчка Ляхаўцы Маларыцкага раёна вядома сваёй старажытнай праваслаўнай царквой. Храм Нараджэння Маці Божай быў пабудаваны ў пачатку 18 стагоддзя ў стылі барока ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Царква будавалася, як уніяцкі храм, а потым у 19 стагоддзі быў перададзены праваслаўным вернікам. У савецкія часы царкву зачынілі і вярнулі вернікам у 1988 годзе. Праведзены рамонт. Царква дзейнічае. Перад царквой пабудавана двухярусная драўляная вежа – званіца.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

30.12.2024

Ляхаўцы. Царква Нараджэння Маці Божай

Сяргей і Паша, дзень добры. Тут фота па царкве ўзяў з Вікі і там фота 1 падпісана ўнізе з права. Подпіс абрэжце калі ласка! Дзякуй))).


Мястэчка Ляхаўцы знаходзіцца паміж раёным цэнтрам Маларыта і мяжой з Украінай да якой усяго некалькі кіламетраў. Сярод мястэчка пабудавана старажытная драўляная царква Нараджэння Маці Божай.

 Годам пабудовы храма лічыцца эпоха Вялікага Княства Літоўскага 1713 год і ў тыя часы яна належыла ўніяцкім вернікам. Пасля забароны ўніі ў Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі храм перайшоў да праваслаўнай царквы. У 1858 годзе праведзены рамонт будынка і была пабудавана драўляная званіца. Царква працавала і ў часы Польскай дзяржавы, а была зачынена пасля вайны ў савецкія часы ў 1964 годзе. У апошнія гады існавання СССР у 1988 годзе будынак перадалі вернікам, дзе быў праведзены рамонт.  

Царква з'яўляецца помнікам архітэктуры рэспубліканскага значэння, які пабудаваны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства з рысамі эпохі барока. Будынак узведзены з трох зрубаў  па падоўжана – восевай кампазіцыі і складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда з бакавой сакрысціяй. Да асноўнага аб'ёму прыбудаваны невялікі прытвор пад двухсхільным дахам і трохвугольным франтонам. Падобна на тое, што прытвор прыбудаваны пазней, калі царква перайшла да праваслаўных. Над асноўным аб'ёмам двухскатны дах і барочны двухярусны купал.

 Інтэр'ер мае зальную канструкцыю. Ёсць хоры і іканастас, які створана ў пачатку 19 стагоддзя. Маюцца старажытныя абразы 16 – 18 стагоддзяў сярод якіх «Маці Божая Адзігітрыя» і «Святы Мікола Цудатворац». Перад царквой у 19 стагоддзі была пабудавана драўляная двухярусная вежа – званіца

Каментары