Ляхаўцы. Царква Святога Мікалая
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Ляхаўцы.
0
145
30.12.2024
Апісанне
У мястэчку Ляхаўцы Маларыцкага раёна ёсць дзве драўляныя царквы. На мясцовых могілках у 19 стагоддзі пабудавана царква Святога Мікалая. Будынак узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. У інтэр'еры ёсць іканастас 19 стагоддзя з абразамі 17 – 18 стагоддзяў. У гэтай царкве знаходзіўся ўнікальны абраз 17 стагоддзя «Нараджэння Маці Божай», які зараз выстаўляецца ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Царква адрамантавана і дзейнічае
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.80651329
Даўгата: 24.18826796
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.12.2024
Ляхаўцы. Царква Святога Мікалая
Мястэчка Ляхаўцы Маларыцкага раёна знаходзіцца ў глушы беларускага Палесся сярод лясоў і балот. Каб сюды дабрацца прасцей будзе праехаць да раёнага цэнтра Маларыта, а потым паехаць на ўсход у бок мястэчка Макраны.
У Ляхаўцах да нашага часу захавалася два драўляныя праваслаўныя храмы: царква Нараджэння Маці Божай і капліца на мясцовых могілках у гонар Святога Мікалая.
У некаторых гістарычных крыніцах храм Святога Мікалая называюць капліцай, а ў некаторых царквой. Капліца пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 1835 годзе. Будынак драўляны, узведзены ў традыцыях народнага дойлідства. Гэта чатырохсценны зруб, які накрыты вальмавым дахам. Складаецца будынак з прытвора і малітоўнай залы. У інтэр'еры ёсць іканастас 19 стагоддзя з старажытнымі абразамі 17 – 18 стагоддзяў: «Георгій Пераможца», «Маленне Іакіма і Анны», «Тайняя вячэра», «Зняцце з крыжа» і іншыя.
Менавіта з гэтага храма паходзіць вядомы абраз «Нараджэння Маці Божай» 17 стагоддзя, які зараз знаходзіцца ў Мінску ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь. Гэты каштоўны абраз быў знойдзены і даследваны экспедыцыяй Дзяржаўнага мастацкага музея БССР. Абраз быў адноўлены і рэстаўраваны ў інстытуце «Рэстаўрацыя» майстрамі А. Красліным і С. Філатавым у 1979 годзе. На выяве, напрыклад, служанкі намаляваны ў строях беларускіх сялянак, што з'яўляецца каштоўным помнікам іканаграфіі і этнаграфіі.
Каментары
Усяго каментароў: 0