Олтуш. Царква Спаса – Прааабражэнская
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Олтуш.
0
145
29.12.2024
Апісанне
У цэнтры мястэчка Олтуш Маларыцкага раёна ёсць старажытная праваслаўная царква. Храм хнаходзіцца на цэнтральнай вуліцы каля возера. Будынак узведзены ў 17 стагоддзі, а затым некалькі разоў рамантаваўся і дабудоўваўся. Узведзены ў стылі барока з элементамі беларускага народнага драўлянага дойлідства. У 19 стагоддзі дабудавана вежа – званіца. У інтэр'еры ёсць трохярусны іканастас з абразамі 16 – 18 стагоддзяў. Будынак адрамантаваны. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 51.682994
Даўгата: 23.95941914
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
29.12.2024
Олтуш. Царква Спаса – Прааабражэнская
Мястэчка Олтуш вядомае з 16 стагоддзя. Спачатку ўваходзіла ў склад Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай. З 1795 года адносіцца да Расійскай імперыі. У міжваенны перыяд 1921 – 1939 годы ў складзе Польскай дзяржавы.
У цэнтры мястэчка Олтуш на цэнтральнай вуліцы Савецкай на супраць гарадскога пляжа каля возера, знаходзіцца праваслаўная Спаса - Праабражэнская царква.
Першае ўпамінанне пра царкву ў гэтым мястэчку адносіцца да 1668 года. Храм спачатку належыў уніяцкім вернікам. Тры разы будынак рамантавалі і перабудоўвалі: у 1783 годзе, 1862 і ў 1868 –м гадах.
Спачатку царква была трохзрубным будынкам, а ў 1889 годзе прыбудавана двухярусная вежа – званіца васьмярык на чацвярыку. Вежа накрыта шматгранным шатровым дахам. Прытвор накрыты двухсхільным дахам. Асноўны зруб малітоўнай залы накрыт шатровым дахам. Алтарная частка царквы накрыта трохсхільным дахам. Над царквой узвышаецца тры фігурныя баракальныя вежы.
У інтэр'еры маюцца хоры з балюстрадай і агароджай над уваходам. Інтэр'ер распісаны каляровымі кветкамі з узорамі. У апсідзе ёсць трохярусны іканастас, які створаны ў 19 стагоддзі. Царскія брамы выкананыя ў тэхніцы ажурнай рэзі. Ёсць старажытныя абразы 16 – 18 стагоддзяў: «Раство Хрыстова», «Спас Нерукатворны», «Зняцце з крыжа», «Архангел Міхаіл» і іншыя. Царква ў апошнія гады была адрамантавана. Тэрыторыя каля храма добраўпарадкавана.
Каментары
Усяго каментароў: 0