Дарапеевічы. Царква Нараджэння Маці Божай
Храм
Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Дарапеевічы.
Апісанне
Мястэчка Дарапеевічы Маларыцкага раёна заснавана ў часы Вялікага Княства Літоўскага на канале Боны Сфорцы. У 17 стагоддзі была пабудавана царква Нараджэння Маці Божай, якая спачатку належыла ўніятам. Затым у часы Расійскай імперыі будынак перадалі праваслаўным вернікам. Храм узведзены з дрэва ў традыцыях народнага дойлідства. Складаецца з трох асноўных частак. Будынак узведзены на каменным падмурку. За царквой захаваліся шматлікія пахаванні святароў. Царква дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.12.2024
Дарапеевічы. Царква Нараджэння Маці Божай
Усяго ў 10 кіламетрах ад Украіны знаходзяцца Дарапеевічы, якія заснаваныя на беразе старэйшага меліярацыйнага канала на Беларусі – канала Боны Сфорцы 16 стагоддзя.
Мястэчка Дарапеевічы мае цікавую легенду аб паходжанні назвы гэтага паселішча. Калісці ў даўнія часы жылі тут два браты якіх звалі Дарафей і Дакім. Дарафей меў шмат дзяцей, якіх звалі ўсе Дарафеевічы. Ад гэтага і пайшла назва самога мястэчка. Першапачаткова назва была «Дарафеевічы». Часам у некаторых крыніцах назва мястэчка гучыць, як Вялікія Дарапеевічы, бо побач знаходзяцца Малыя Дарапеевічы.
У мястэчку Дарапеевічы знаходзіцца адзін з самых старых храмаў у рэгіёне. Праваслаўная царква Нараджэння Маці Божай была пабудавана яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1671 годзе. Асноўны аб'ём кампазіцыі храма мае прамавугольны ў плане будынак, які накрыты двухярусным дахам. Да асноўнага аб'ёму з боку галоўнага ўвахода прыбудаваны прытвор з вежай – званіцай. Званіца двухярусная чацвярык у плане, які завершаны чатырохгранным шпілем з невялікай цыбулінай.
У інтэр'еры над уваходам маюца хоры. Быў таксама раней разны алтар. У 1902 годзе з усходняй часткі царквы прыбудавана апсіда з сакрысціямі. Зараз царква мае трохзрубную падоўжана – восевую кампазіцыю. Будынак узведзены на невысокім падмурку з бутавага камяня.
Царква была зачынена ў савецкія часы ў 1964 годзе. І нават была спроба савецкіх актывістаў разабраць і знішчыць царкву, але мясцовыя жыхары не дазволілі зруйнаваць святыню. У 1989 годзе храм вярнулі вернікам. Быў праведзены рамонт. Царква дзейнічае.