Дарапеевічы. Меліяратыўны канал Бона
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Маларыцкі р., Дарапеевічы.
Апісанне
У Маларыцкім раёне ў мястэчку Дарапеевічы можна пабачыць меліярацыйны канал Боны. Гэта старэйшае такога тыпу пабудова на тэрыторыі Беларусі, якая была створана яшчэ ў 16 стагоддзі па загаду Каралевы Польскай і Вялікай Княгіні Літоўскай Боны Сфорцы. Каралева Бона праводзіла на нашых землях рэформы і ў тым ліку пачалося асушэнне балот. Канал працякае па тэрыторыі Маларыцкага і Кобрынскага раёнаў. У даўжыню складае 34 кіламетра. Упадае ў раку Мухавец на тэрыторыі горада Кобрын.
Катэгорыі

Гістарычнае

Гідралагічны
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
30.12.2024
Дарапеевічы. Меліяратыўны канал Бона
Мястэчка Дарапеевічы Маларыцкага раёна знаходзіцца на левым беразе нанала Боны, які быў створаны ў 16 стагоддзі. Меліярацыйны канал у Брэсцкай волбласці – гэта левы прыток ракі Мухавец. У даўжыню канал дасягае 34 кіламетраў і на сённяшні дзень гэта самы старажытны канал такога тыпу на Беларусі. Бярэ свой пачатак канал у Маларыцкім раёне каля вёскі Заор'е і працякае па Маларыцкаму і Кобрынскаму раёнам і затым упадае ў раку Мухавец у горадзе Кобрын.
Канал быў пабудаваны па загаду Каралевы Польскай і Вялікай Княгіне Літоўскай Боны Сфорцы, якой належыла Кобрынская эканомія.
Бона Сфорца д'Арагона (1494 – 1557) – другая жонка Жыгімонта І Старога, маці караля Жыгімонта Аўгуста і Ганны Ягелонкі. У 1550 – х гадах каралева Бона пачала праводзіць аграрную рэформу на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага пад назвай валочная памера і праведзена рэвізія земляў. У час правядзення рэформаў паўстала неабходнасць правядзення меліярацыі і засялення раней неабжытых зямель. На тэрыторыі Брэсцкай вобласці быў пабудаваны канал Боны і пад Кобрынам асушана балота. Была спроба пабудовы новага канала пад Пінскам, дзе знаходзілася яшчэ адна рэзідэнцыя Вялікага Князя Літоўскага.
Канал Боны працякае па тэрыторыі Маларыцкага і Кобрынскага раёна. Упадае ў раку Мухавец на тэрыторыі самога горада Кобрын у раёне Новага маста. Некалькі год таму ў Кобрыне ў гонар першага канала на Беларусі быў усталяваны памятны знак. Канал Боны мадэрнізіраваўся ў 20 стагоддзі і дагэтуль выкарыстоўваецца па прамому свайму прызначэнню. Канал можна паглядзець у мястэчку Дарапеевічы, горадзе Кобрын і яшчэ у некалькіх мястэчках.