Знай свой край

Знай свой край

Лунін. Царква Барыса і Глеба.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Лунін.

0

108

16.01.2025

Апісанне

У мястэчку Лунін Лунінецкага раёна ёсць праваслаўная драўляная царква, якая была пабудавана ў 19 стагоддзі. Храм узведзены за сродкі князя Друцкага – Любецкага.

У савецкія часы пасля вайны царкву зачынілі. У будынку быў склад і школьны спортзал. З развалам СССР перадалі будынак вернікам, які ў той час прыйшоў у заняпад. Праведзены рамонт храма. Царква дзейнічае.

Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.30316547
Даўгата: 26.64207282

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.01.2025

Лунін. Царква Барыса і Глеба

Мястэчка Лунін знаходзіцца на трасе М 10 паміж Пінскам і Лунінцом. Упершыню ў пісьмовых крыніцах упамінаецца ў 15 стагоддзі ў перыяд Вялікага Княства Літоўскага. Належыла спачатку Неміравым, а потым полацкаму ваяводзе Станіславу Давойне. Напрыканцы 16 стагоддзя гаспадаром мястэчка стаў князь Мікалай Друцкі – Любецкі і гэты род валодаў мястэчкам да Першай сусветнай вайны.

Пінскі кашталян Францішак Друцкі – Любецкі валодаў мястэчкам ў сярэдзіне 18 стагоддзя. Зытым яго малодшы сын Геранім гаспадарыў. Пасля Гераніма яго сын Эдвін Цэзарый Адам (1828 – 1901). І апошнім гаспадаром Луніна быў сын Эдвіна Цэзарый Францішак Друцкі – Любецкі (1878 – 1944).

 Пасля другога падзела Рэчы Паспалітай у 1793 годзе Лунін у складзе Расійскай імперыі. Належыў Пінскаму уезду Мінскай губерніі. У 1794 годзе пабудаваны мураваны касцёл у стылі барока. У пачатку 19 стагоддзя пры князе  Гераніме быў пабудаваны ў маёнтку мураваны палац і пасаджаны пейзажны парк.

У 1824 годзе па фундацыі князя Друцкага – Любецкага была пабудавана драўляная праваслаўная царква. Пазней у 1873 годзе каля царквы ўзведзена званіца з пяццю званамі. Пасля Вялікай Айчыннай вайны ў савецкія часы храм зачынілі. Будынак прыстасавалі пад склад, а потым тут быў спортзал мясцовай школы. Напрыканцы існавання СССР царкву перадалі праваслаўным вернікам і пачаўся рамонт памяшкання. У 1994 годзе царква пачала зноў працаваць.

Царква пабудавана ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Будынак складаецца з чатырох асноўных частак: прытвор, трапезная, малітоўная зала і апсіда.

Каментары

Усяго каментароў: 0