Знай свой край

Знай свой край

Лунінец. Раённы краязнаўчы музей

Музей

Музей

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінец, вул. Савецкая, 16

0

109

15.01.2025

Апісанне

У цэнтры горада Лунінец ёсць Раённы краязнаўчы музей, які быў заснаваны ў 1978 годзе. Экспазіцыя музея размяшчаецца ў гістарычным будынку, які быў узведзены ў часы Польскай дзяржавы ў 1929 годзе. У музеі на сённяшні дзень сабрана больш 10 тысяч экспанатаў, якія прадстаўлены ў 5 залах. Вялікая калекцыя сабрана па этнаграфіі, Вялікай Айчыннай вайне, пра перыяд Польскай дзяржавы 1921 – 1939 гадоў. Ёсць матэрыялы пра дзейнасць у Лунінцы Народнага паэта Я. Коласа, які тут жыў у 1911 – 1912 гадах.

Катэгорыі

Платна

Платна

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Літаратурны

Літаратурны

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.24563506
Даўгата: 26.80272251

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.01.2025

Лунінец. Раённы краязнаўчы музей

Упершышю горад Лунінец упамінаецца ў пісьмовых крыніцах у часы Вялікага Княства Літоўскага ў 15 стагоддзі. Горад мае цікавую і багатую гісторыю пра якую можна даведацца ў Лунінецкім раённым краязнаўчым музеі.

Будынак у якім размяшчаецца музей знаходзіцца ў цэнтры горада і быў пабудаваны ў часы Польскай дзяржавы ў 1929 годзе. Пастанова аб адкрыцці музея была прынята ў 1978 годзе, а экспазіцыя адчынілася ў 1986 годзе.

У маі 2007 года на Міжнародны дзень музеяў была ва ўрачыстай абстаноўцы  адчынена новая экспазіцыя. У пяці залах вам распавядуць пра цікавую і незвычайную гісторыю Лунінецкага краю. Істотнай з'явай, якая дала вялікі штуршок у развіцці горада і раёна і значна паўплывала на гісторыю Лунінца - было будаўніцтва чыгуначнай дарогі аб чым сабраныя ўнікальныя звесткі.

У экспазіцыі пад назвай «Сялянская хата» вы даведаецеся пра асаблівасці жыцця і побыту палешукоў гэтага краю. Аматары літаратуры даведаюцца пра жыццё і дзейнасць Народнага паэта Якуба Коласа, які жыў у Лунінцы ў 1911- 1912 гадах. Вялікі матэрыял у музеі сабраны пра жыццё беларусаў у час Польскай дзяржавы ў 1921 – 1939 гадах. Значнае месца ў экспазіцыі належыць экспанатам і дакументам, якія прысвечаны перыяду Вялікай Айчыннай вайны і генацыду беларускага народа. У музеі сабрана больш 10 тысяч экспанатаў.

Каментары

Усяго каментароў: 0