Бастынь. Склеп–пахаванне Феліцыі Дваракоўскай.
Славутасьць
Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Бастынь.
0
121
16.01.2025
Апісанне
У мястэчку Бастынь Лунінецкага раёна на мясцовых могілках знаходзіцца склеп–пахаванне Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх. Склеп быў пабудаваны ў 1833 годзе. У склепе ёсць металічная шыльда з барэльефам і надпісам на польскай мове. У пачатку 2000–х гадоў пахаванню быў нададзены статус помніка архітэктуры. Каля помніка была добраўпарадкавана тэрыторыя і зроблены навес.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 52.39288171
Даўгата: 26.76306505
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
16.01.2025
Бастынь. Склеп Феліцыі Дваракоўскай.
На поўнач ад Лунінца па шляху Лунінец–Баранавічы ёсць мястэчка Бастынь, у якім можна пабачыць некалькі гістарычных артэфактаў. Тут узведзена незвычайная драўляная царква, а на мясцовых могілках захаваўся склеп 1833 года – усыпальніца Феліцыі Дваракоўскай з роду Скакоўскіх.
Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай і ўваходу беларускіх земляў у склад Расійскай імперыі мясцовай шляхце было неабходна даказаць уладам дакументальна сваё шляхецкае паходжанне. Мясцовы род Скакоўскіх здолеў даказаць свае дваранска – шляхецкія карані. У 1802 годзе род Скакоўскіх Мінскім дваранскім дэпутацкім сабраннем быў пацверджаны ў дваранстве.
Феліцыяна Скакоўская ў 1819 годзе пабралася шлюбам з Іосіфам Дваракоўскім. Герб Дваракоўскіх меў назву «Слепаўрон».
І. Дваракоўскі нарадзіўся ў 1785 годзе і быў ахрышчаны ў касцёле Давід–Гарадка. А яго бацькамі з'яўляліся вядомыя і паважаныя прадстаўнікі мясцовай шляхты: бацька Ян Ігнацьевіч Дваракоўскі і маці Ангеліна з роду Герловічаў. Іосіф Дваракоўскі ва ўзросце 26 год у 1811 годзе атрымаў чын каморніка Мазырскага ўезда. А ў 1819 ажаніўся на Феліцыяне Скакоўскай, якая была старэйшай за яго на 12 год. Па першаму мужу Феліцыяны прозвішча было Кеневіч.
Феліцыяна памерла ў фальварку Крысцінава ва ўзросце каля 60 год. Пахавалі ў мястэчку Бастынь пры капліцы на мясцовых могілках. У пачатку 2000- х пахаванню Ф. Дваракоўскай надалі статус помніка архітэктуры.
Каментары
Усяго каментароў: 0