Знай свой край

Знай свой край

Бастынь. Царква Параскевы Пятніцы.

Храм

Храм

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Бастынь.

0

133

16.01.2025

Апісанне

У цэнтры мястэчка Бастынь Лунінецкага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква Параскевы Пятніцы. Храм гэты новы, узведзены ў 2003 годзе побач з тым месцам, дзе была раней таксама драўляная царква Параскевы Пятніцы 18 стагоддзя і загінула ў 1980 – я гады. Новы храм узведзены ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства і складаецца з 4 асноўных частак. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.39233174
Даўгата: 26.75948162

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.01.2025

Бастынь. Царква Параскевы Пятніцы.

У цэнтры мястэчка Бастынь Лунінецкага раёна ўзвышаецца драўляная праваслаўная царква Параскевы Пятніцы. Гэты храм новы, які быў пабудаваны ў 2003 годзе. Новая царква была пабудавана каля таго месца, дзе калісці быў старажытны драўляны храм Параскевы Пятніцы, які быў знішчаны ў 1980–х гадах. Новая царква пабудавана ў традыцыях драўлянага народнага дойлідства і складаецца з 4 асноўных частак.


Першы храм у мястэчку быў узведзены яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага ў 1750 годзе і належыў, худчэй за ўсё, спачатку ўніятам. Святыня была фундавана мясцовым памешчыкам Шчытом, а таксама будавалася на сродкі прыхаджан. У часы Расійскай імперыі ў 1877 годзе храм адрамантавалі.


У інтэр'еры быў двухярусны іканастас з 15 абразамі мясцовых майстроў. Меліся таксама два паціра сярэбраныя, старажытная ўніяцкая дарахраніцельніца, евангелле напрастольнае ў медным пазалочаным акладзе, яшчэ адно евангелле ў бархатным пераплёце з сярэбранай выявай. Пры царкве ў архіве меліся метрычныя кнігі з запісамі з 1793 года. Пры царкве была званіца з чатырма званамі: адзін трохпудовы, а астатнія па два пуда. Пра царкве прыпісана двое могілак, на адным з якіх царква Святога Мікалая і царква Святой Троіцы ў вёсцы Велута.


Напрыканцы 19-га стагоддзя прыхаджан было 671 мужчын і 657 жанчын. Служыць пры царкве два святара: настаяцель і псаломшчык. Царква мае даход 40 рублёў у год. Пры царкве ёсць зямля тысяча сажней пры царкоўнай сядзібе, 18 дзесяцін пахатнай, 9 дзесяцін сенакоса і тры дзесяціны пад садам.


Будынак царквы быў драўляны, пабудаваны ў традыцыях народнага драўлянага дойлідства. Дах пакрыты гонтам. На даху ўзвышаўся васьмігранны барабан з невялікай цыбулінай.

Каментары

Усяго каментароў: 0