Знай свой край

Знай свой край

Палескі. Будынак лазні.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Брэсцкая вобл., Лунінецкі район, Палескі, вул. Трудавая

0

108

16.01.2025

Апісанне

У Лунінецкім раёне ёсць пасёлак Палескі, які да 1964 года называўся Крысцінава. Мястэчка вядомае з 15 стагоддзя і з 16 стагоддзя належыла княжаскаму роду Друцкіх–Любецкіх. Гэты род валодаў Крысцінава на працягу трох стагоддзяў да 1939 года.

Тут была пабудавана сядзіба з палацам і гаспадарчымі будынакамі. Ад былой сядзібы захаваўся будынак былой лазні. Будынак узведзены з цэглы ў 1905 годзе, а па іншым дадзеным - у 1880-я гады. Мае статус помніка архітэктуры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 52.29367334
Даўгата: 26.66673044

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

16.01.2025

Палескі. Будынак лазні

У Лунінецкім раёне ёсць мястэчка Палескі, які да 1964 года называлася Крысцінава. Упершыню ўпамінаецца ў дакументах у 15 стагоддзі ў часы Вялікага Княства Літоўскага. Напрыканцы 16 стагоддзя Крысцінава перайшло да князя Мікалая Друцкага – Любецкага і належала гэтаму роду на працягу трох стагоддзяў да часоў Першай сусветнай вайны. Крысцінава адносілася да маёнтка ў суседняй вёсцы Лунін.

 Пасля падзелаў Рэчы Паспалітай у складзе Пінскага ўезда Мінскай губерніі.

У Першую сусветную вайну сядзіба Друцкіх – Любецкіх у маёнтку Лунін была знішчана і Францішак Друцкі – Любецкі перанёс рэзідэнцыю ў мястэчка Крысцінава. Тут быў пабудаваны невялікі драўляны палац.

Пасля Рыжскага міру 1921 года Крысцінава было ў складзе Польскай дзяржавы да 1939 года. Уваходзіла ў склад Палескага ваяводства Лунінецкага павета. Апошні ўладальнік маёнтка ў Крысцінава князь Францішак  Друцкі – Любецкі загінуў у час вайны ў 1944 годзе пад час анцігітлераўскага паўстання ў Варшаве.

 А ўжо ў савецкі час пасля Вялікай Айчыннай вайны ў 1964 годзе мястэчка Крысцінава назвалі, як пасёлак Палескі.

Ад былой сядзібы князя Друцкага – Любецкага  па вуліцы Трудавая захаваўся будынак былой лазні. Будынак пабудаваны з цэглы ў 1905 годзе, а па іншым дадзеным у 1880 – я гады. Зараз там знаходзіцца царква пратэстантаў.

Каментары

Усяго каментароў: 0