Клецк. Гарадзішча.
Помнік археалогіі
Беларусь, Мінская вобл., г.Клецк, вул. Азёрная.
Апісанне
У горадзе Клецк ёсць Замкавая гара, або Гарадзішча. Помнік археалогіі знаходзіцца на ўскраіне Клецка на беразе ракі Лань. Археолагі адзначаюць, што гэта помнік эпохі Кіеўскай Русі 11-13-га стагоддзяў.
Помнік складаецца з 2 частак: з дзядзінца і вакольнага горада. Дзядзінец зроблены на прыродным узвышшы. Мае ў дыяметры 80 метраў у форме круга. Вакольны горад па памеры 100 на 400 метраў у форме эліпсоіда.
На помніку некалькі разоў праводзіліся археалагічныя раскопкі беларускім археолагам Пятром Лысенкам.
Катэгорыі

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.03.2025
Клецк. Гарадзішча.
На ўскраіне старажытнага горада Клецк знаходзіцца Замкавая гара, або па іншаму яе яшчэ называюць – Гарадзішча. Замчышча размяшчаецца паміж сучасным горадам і возерам Клецкае, на беразе ракі Лань. Даследчыкі датуюць помнік эпохай Кіеўскай Русі 11-13 стагоддзямі.
Гарадзішча складаецца з дзяцінца - умацаванага горада, і вакольнага горада, які будаваўся Каля абарончых збудаванняў. Паміж гарадзішчам і вакольным горадам абарончы роў шырынёй 30 метраў і глыбінёй каля сямі метраў.
На прыродным ўзвышшы знаходзіцца Дзяцінец, які аддзяляе ад ракі глыбокі роў. Дзяцінец у дыяметры 80 метраў і мае форму круга. Узвышаецца над поймай ракі Лань на дзесяць метраў. Па краі дзяцінца быў абарончы земляны вал вышэй метра. Вакольны горад мае памеры 100 на 400 метраў у форме эліпсоіда. Быў умацаваны абарончым земляным валам каля аднаго метра.
Археалагічныя даследаванні праводзіліся пасля Вялікай Айчыннай вайны. Праводзіў раскопкі вядомы беларускі археолаг Пётр Фёдаравіч Лысенка (1931 – 2020) - доктар гістарычных навук, прафесар, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь.
Былі знойдзеныя прадметы ўзбраення, шкляныя бранзалеты, прылады працы і побыту.