Знай свой край

Знай свой край

Крэва. Царква Аляксандра Неўскага.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., Смаргонскі район, Крэва.

0

45

15.02.2025

Апісанне

У Смаргонскім раёне ёсць мястэчка Крэва, дзе калісці была рэзідэнцыя князей Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваўся замак, які зараз рэстаўруюць, каталіцкі касцёл, яўрэйская сінагога, праваслаўная царква Аляксандра Неўскага і многае іншае.

Царква пабудавана першая драўляная ў 14 стагоддзі. А новы мураваны храм узведзены ў 19 стагоддзі ў часы Расійскай імперыі. Помнік узведзены ў псеўда – рускім стылі з элементамі класіцызму і складаецца з двух асноўных архітэктурных частак: прытвор з вежай – званіцай і малітоўнай залы. Царква дзейнічае.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.3098326
Даўгата: 26.28864029

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

15.02.2025

Крэва. Царква Аляксандра Неўскага.

У мястэчку Крэва Смаргонскага раёна маецца мноства цікавых помнікаў архітэктуры і даўніны. Само мястэчка размяшчаецца на ўзвышшы на пагорках. І на кожным з пагоркаў ёсць нейкая архітэктурная дамінанта. На адным узвышэнні знаходзіцца замак - былая рэзідэнцыя вялікіх князёў літоўскіх, на іншым – каталіцкі касцёл.


На адным з пагоркаў, ледзь у бок ад замка, пабудавана каменная праваслаўная царква Аляксандра Неўскага.

Першая драўляная царква ўзведзена ў 14 стагоддзі. У гістарычных крыніцах 1609 года згадваецца храм Святога Мікалая. Гісторыкі мяркуюць, што на працягу ўсёй гісторыі мястэчка тут было восем праваслаўных цэркваў.


У часы Расійскай імперыі ў 1854 годзе пабудавана новая каменная царква. Храм узведзены з цэглы і бутавага каменя. 

У часы Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва праходзіла лінія фронту, помнік моцна пацярпеў падчас абстрэлаў.

Пасля Рыжскага міру 1921 года гэтыя месцы да 1939 года апынуліся пад уладай польскай дзяржавы. У гэты час царкву пачалі рамантаваць на чале са святаром Міхаілам Леванчуком. Ужо ў 1928 годзе царква была адрамантаваная.


Помнік узведзены ў псеўда-рускім стылі з элементамі класіцызму. 

Каментары

Усяго каментароў: 0