Знай свой край

Знай свой край

Крэва. Касцёл Праабражэння Гасподняга.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобласць, Смаргонскі раён, Крэва аграгарадок, вул. Смаргонская, 18а

0

216

05.12.2024

Апісанне

Касцёл Праабражэння Гасподняга ў аграгарадку Крэва Смаргонскага раёна-гэта значны архітэктурны і культурны аб'ект, рымска-каталіцкі храм, які сваёй гісторыяй прыцягвае ўвагу як мясцовых жыхароў, так і турыстаў. Гэта касцёл сучаснай пабудовы ў стылі неабарока.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Месцазнаходжанне

Шырата: 54.31164147
Даўгата: 26.28483155

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

05.12.2024

Касцёл Праабражэння Гасподняга ў аграгарадку Крэва.

Касцёл у Крэве быў заснаваны ў 13 стагоддзі і неаднаразова руйнаваўся, пасля чаго Аднаўляўся нанова.

Яго аднаўленне ў 1626 годзе ажыццявілі Гаштольды. У 1704 годзе Закрэўскі заснаваў два алтары і ахвяраваў фальваркі Закрэўшчына і Таншчыжна для Касцёла.


У 1868 годзе будынак пераўтварылі ў праваслаўны храм. Барочны касцёл канчаткова разбурыўся падчас Першай сусветнай вайны, калі праз Крэва праходзіў фронт.

З 1934 па 1936 год на сродкі, сабраныя ўсім светам, быў узведзены драўляны касцёл па праекце архітэктараў Пятра Стаброўскага і Норбскага пад кіраўніцтвам святара Ч.Кардэля. У гэтым будынку прасочваліся рысы рэнесансу, барока і мадэрна са складанай сіметрычнай кампазіцыяй. Аднак, у 1961 годзе касцёл зачынілі і пераабсталявалі пад бальніцу. Пры гэтым былі страчаны многія элементы храмавай архітэктуры, захавалася толькі крыжападобная планіроўка, жывапісныя вежкі былі прыбраны, быў дабудаваны другі паверх. З-за гэтага помнік архітэктуры стаў звычайным будынкам, у 2003 годзе будынак наогул знеслі.


 У 1997 годзе на гэтым месцы быў пабудаваны новы каменны храм Праабражэння Гасподняга ў стылі неабарока, які нагадвае пра ранейшы касцёл. Сёння ён дзівіць турыстаў сваёй пышнасцю. За ім захаваліся драўляныя пабудовы плябаннага комплексу.

На сённяшні дзень касцёл актыўна выкарыстоўваецца і яго дзверы адчыненыя для ўсіх жадаючых. Ён таксама прыцягвае ўвагу турыстаў, якія цікавяцца гісторыяй гэтай мясцовасці і архітэктурай.


Касцёл Праабражэння Гасподняга ў Крэве - важны цэнтр каталіцкай веры ў рэгіёне. Хоць ён і сучаснай пабудовы, але знаходзіцца ў прыгожай і ціхай гістарычнай мясцовасці, дзе калісьці быў пабудаваны адзін з першых у Літоўскім Княстве касцёлаў...

 

Каментары

Усяго каментароў: 0