Беніца. Пакроўская праваслаўная царква
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Беніца.
0
217
08.12.2024
Апісанне
У мястэчку Беніца, якое знаходзіцца ў Маладзечанскім раёне ёсць некалькі старажытных мураваных будынкаў і помнікаў даўніны. У цэнтры мястэчка, прама на супраць каталіцкага Траецкага касцёла, знаходзіцца мураваная праваслаўная царква, якая названа ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. Помнік узведзены ў 19 стагоддзі з бутавага камяня. Храм у плане мае прамавугольнік. Над уваходам надбудавана драўляная вежа – званіца. У савецкія часы ў царкве быў склад. Царква адрамантавана і зараз дзейнічае.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 54.34725314
Даўгата: 26.55481921
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
08.12.2024
Беніца. Пакроўская праваслаўная царква
Паміж Маладзечна і Смаргонью знаходзіцца мястэчка Беніца, якое вядзе сваю гісторыю з пачатку 16 стагоддзя. Гаспадарамі тут былі прадстаўнікі розных вядомых фамілій.
У пачатку 19 стагоддзя ад роду Коцелаў мястэчка перайшло да Швыкоўскіх. Пасля анцірасійскага паўстання былы Траецкі касцёл быў перароблены пад праваслаўную царкву.
У 1864 годзе, а па некаторым дадзеным у 1886 – м годзе, на гандлёвай плошчы, на супраць былога касцёла, была пабудавана кананічная праваслаўная царква пры якой працавала народнае вучылішча. Царкву асвяцілі ў гонар Пакрава Прасвятой Багародзіцы. За польскім часам у пачатку 20 стагоддзя былы Троіцкі касцёл вярнулі каталіцкім вернікам.
У савецкія часы, пасля Вялікай Айчыннай вайны, і касцёл і царкву зачынілі. У царкве зрабілі склад. У апошнія гады праваслаўны храм быў адрэстаўраваны.
Храм мураваны, узведзены з бутавага камяня. У плане будынак прамавугольны. Накрыты двухсхільным дахам. Над уваходам пабудавана драўляная двухярусная вежа – званіца: васьмярык на чацвярыку. Бакавыя фасады маюць арачныя вокны. Храм агароджаны мураваным заборам.
Каментары
Усяго каментароў: 0