Комсічы. Царква Раства Багародзіцы.
Храм
Беларусь, Мінская вобл., Капыльскі раён, Комсічы.
0
11
05.03.2025
Апісанне
У вёсцы Комсічы Капыльскага раёна ёсць драўляная царква Раства Багародзіцы. Храм узведзены на захадзе пасёлка на мясцовых могілках. Царква пабудавана ў 19 стагоддзі.
У савецкія часы храм зачынілі, і будынак прыстасавалі пад клуб, а пасля вайны пад склад.
Святыня пабудавана ў традыцыях народнага дойлідства і складаецца з трох асноўных частак. Цяпер храм знаходзіцца ў занядбаным стане.
Катэгорыі

Крушня

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.035236
Даўгата: 26.935967
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
05.03.2025
Комсічы. Царква Раства Багародзіцы.
У мястэчку Комсічы Капыльскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква, якая асвечана ў гонар Раства Багародзіцы. Храм пабудаваны на захадзе мястэчка на мясцовых могілках. Царква пабудавана ў часы Расійскай імперыі ў 19 стагоддзі, і была прыпісана да царквы Святой Тройцы ў найбліжэйшай мястэчку Савічы.
Пасля рэвалюцыі ў савецкія часы храм зачынілі. У 1930-я гады будынак прыстасавалі пад мясцовы клуб. У часы Вялікай Айчыннай вайны святыню зноў перадалі праваслаўным вернікам. Будынак быў адрамантаваны. Пасля вайны царкву зноў зачынілі ў 1957 годзе. Будынак перадалі для гаспадарчых патрэб мясцовага калгаса. У храме адкрылі склад.
Царква пабудавана ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Мае падоўжна-восевую кампазіцыю. Царква складаецца з трох асноўных частак: бабінец, малітоўная зала і апсіда. Над бабінцам надбудавана вежа-званіца. Да алтара прыбудавана рызніца. Асноўны аб'ём храма накрыты чатырохсхільным гонтавым дахам. (Гонт - гэта тонкая невялікая драўляная дошка.)
На сённяшні дзень храм знаходзіцца ў занядбаным стане.
Каментары
Усяго каментароў: 0