Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Ніжняя царква 12 стагоддзя.

Храм

Храм

Беларусь, Гродзенская вобл., г. Гродна, вул. Замкавая, 22.

0

30

27.02.2025

Апісанне

У Гродна на тэрыторыі Старага замка існуе ўнікальны гістарычны аб'ект – парэшткі Ніжняй царквы 12-га стагоддзя. Храм узведзены ў стылі Гродзенскай школы дойлідства. Помнік загінуў у час пажара, і на яго месцы пабудавалі Верхнюю царкву. Руіны храма былі знойдзены ў час раскопак у 1932–1933 гадах археолагам Юзэфам Іадкоўскім. Над царквой зроблены навес і ў час наведвання Старога замка храм можна пабачыць.

Катэгорыі

Платна

Платна

Крушня

Крушня

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67746507
Даўгата: 23.82260245

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

27.02.2025

Гродна. Ніжняя царква 12-га стагоддзя.

У горадзе Гродна на тэрыторыі Старога замка Стэфана Баторыя існуе цікавы гістарычны аб'ект - фрагмент Ніжняй царквы 12-га стагоддзя. Ніжняя царква лічыцца найстарэйшым хрысціянскім храмам у Гродне. З'яўляецца помнікам гродзенскай школы дойлідства.


          Руіны храма былі знойдзены падчас раскопак у перыяд Польскай дзяржавы ў 1932-1933 гадах. Кіраваў гэтымі раскопкамі Юзаф Ёдкоўскі (1890 – 1950) – заснавальнік Гродзенскага дзяржаўнага гісторыка-археалагічнага музея, нумізмат і археолаг, архітэктар. Падчас даследаванняў былі апублікаваныя дзве сцяны і падмуркі. Над помнікам быў узведзены драўляны павільён.


           Пасля вайны Савецкі археолаг Мікалай Варонін працягваў даследаванні Ніжняй царквы. Дакладнай даты пабудовы царквы не існуе. Адны даследчыкі лічаць, што помнік узведзены каля 1116 года. Іншыя - у 1128-1141 гадах. Каменны храм быў невялікі 18 на 11 метраў памерам. З шасцю слупамі і трыма нефамі. Фасады будынка былі ўпрыгожаны значна больш, чым палац князя. Падлогу ў царкве быў зроблены з зялёных, жоўтых і карычневых плітак, выкладзеных у шахматным парадку.


               Лічыцца, што храм быў знішчаны ад пажару падчас удару маланкі ў 1183 годзе. Пазней у 13 стагоддзі на месцы разбуранай царквы пабудавалі Замкавую капліцу, якую ведаюць як Верхняя царква.

Каментары

Усяго каментароў: 0