Знай свой край

Знай свой край

Гродна. Пажарная вежа.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Гродна, вуліца Замкавая, 19

0

295

30.08.2024

Апісанне

Пажарная вежа - адна з самых высокіх і вядомых пабудоў горада, якая знаходзіцца на скрыжаванні найстарэйшых вуліц горада. Была пабудавана ў 1870 годзе. Першапачаткова вежа была ўзведзена з дрэва, затым яе рэканструявалі, зрабіўшы больш высокай, а таксама ужыўшы больш надзейныя і даўгавечныя матэрыялы. Сёння тут знаходзіцца дзейная пажарна-выратавальная частка.

Катэгорыі

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Гістарычнае

Гістарычнае

З дзецьмі

З дзецьмі

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.67796706
Даўгата: 23.82484802

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Ольга Ерёменко

30.08.2024

Пажарная каланча.

Правобразам Пажарнай вежы з'яўляецца Васільеўская каланча ў Санкт-Пецярбургу. Вежа мае вышыню 32 метры, што дазваляла ўбачыць нават самае мінімальнае ўзгаранне. Вежа складаецца з некалькіх ярусаў, кожны з якіх адрозніваецца ад іншых. Вонкавае афармленне вежы даволі цікавае: аконныя праёмы рознай формы, фігурны мур. На верхнім ярусе знаходзіцца назіральная пляцоўка.

Цагляны мур вежы захаваўся да нашага часу ў цудоўным стане. Над будынкам пажарнай часці размешчана фрэска, на якой намаляваны людзі ў ваеннай форме і супрацоўнікі пажарнай службы ў форме розных часоў. Сярод іх мы бачым дзяўчыну. Дзіўны факт: калі добра прыгледзецца да выявы дзяўчыны, можна заўважыць, што гэта сама Мона Ліза.

Таксама з даўніх часоў тут захавалася традыцыя: кожны дзень у 12 гадзін на вежу выходзіць гарніст, які іграе пэўную мелодыю, апавяшчаючы жыхароў аб тым, што ў горадзе ўсё спакойна.

У будынку, які прымыкае да пажарнай вежы, адкрыты Музей гісторыі пажарнай службы. Экспазіцыя дадзенага музея прадстаўляе нам розныя фатаграфіі, дакументы і прадметы, якія дазваляюць прасачыць гісторыю развіцця пажарнай справы ў горадзе і вобласці.


Каментары

Усяго каментароў: 0