Знай свой край

Знай свой край

Груздава. Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Маладзечанскі р., Груздава.

Апісанне

У невялікім мястэчку Груздава Маладзечанскага раёна ёсць драўляная праваслаўная царква 15 стагоддзя, якая названа ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла. У некаторых крыніцах царкву называюць у гонар Рызапалажэння Прасвятой Багародзіцы.

Храм пабудаваны ў 19 стагоддзі ў традыцыях беларускага народнага дойлідства. Дагэтуль у мястэчку была мураваная ўніяцкая царква. Царква драўляная, складаецца з 4 асноўных частак. У храме захоўваецца цудадзейны абраз Груздаўскай Божай Маці.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

11.12.2024

Груздава. Царква Святых апосталаў Пятра і Паўла

У Маладзечанскім раёне ёсць невялікая вёска Груздава, дзе ў 18 стагоддзі пабудавалі драўляную праваслаўную царкву ў гонар Святых апосталаў Пятра і Паўла.

Першыя пісьмовыя крыніцы ўпершыню ўзгадваюць Груздава ў 14 стагоддзі. У той час гэтыя землі належылі князю Дзмітрыю Альгердавічу. Затым перашло да князя Скіргайлы.

Спачатку ў вёсцы існавала мураваная ўніяцкая царква. А ў 1871 годзе быў пабудавана драўляны храм для праваслаўных вернікаў.

Царква пабудавана ў традыцыях беларускага народнага дойлідства ў стылі класіцызму. Будынак складаецца з асноўных чатырох частак: прытвор, трапезная, асноўны аб'ём малітоўнай залы і трохгранная апсіда. Над прытворам надбудавана трохярусная чацвярыковая вежа – званіца, якая накрыта чатырохсхільным дахам. Трапезная і малітоўная зала накрыты двухсхільным дахам. Малітоўная зала асноўны аб'ём храма ў плане мае прамавугольнік над якім на васьмігранным барабане ўсталявана цыбуліна.

Царква адрэстаўравана ў 1997 годзе. У інтэр'еры над уваходам ёсць хоры і вернікамі вернуты цудадзейны абраз Груздаўскай Божай Маці, які па паданню з'явіўся ў 15 стагоддзі.

Каментары