Магілёў. Дом Бабовіка.
Сядзіба
Беларусь, Магілёў, Ленінская вуліца, 35
1
445
12.06.2024
Апісанне
Прыбытковы дом Бабовіка пабудаваны ў канцы XIX стагоддзя на тагачаснай вуліцы Вялікай Садовай у стылі эклектыкі. Дом здаваўся ў арэнду - тут знаходзіліся розныя ўстановы: крамы, клубы і іншае. Цяпер тут знаходзіцца будынак Універсітэта А. Куляшова.
Вэб сайт:
https://msu.by/by/Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Літаратурны
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.8990476
Даўгата: 30.3379018
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.06.2024
горад Магілёў Даходны Дом Бабовіка
Дом Бабовіка. Калі будзеце шпацыраваць па пешаходнай вуліцы горада Магілёва – Ленінскай, былой Ветранай і Вялікай Садовай, то абавязкова звярніце ўвагу на трохпавярховы асабняк, фасад якога зроблены з жоўтай цэглы. Гэта даходны дом Бабовіка, пабудаваны напрыканцы 19 стагоддзя магілёўскім мільянерам Мойшам Бабовікам. Будынак пабудаваны ў стылі эклектыкі, у якім прасочваецца некалькі архітэктурных напрамкаў. Уверсе над балконамі вы можаце пабачыць некалькі дат : 1898 і 1954 год. У 1898 годзе гэты дом быў пабудаваны. А ў 1954 - адрэстаўраваны пасля пажару, што адбыўся ў час вайны.
Будынак здаваўся ў арэнду - тут былі розныя ўстановы на любы густ: музычная крама, зубаўрачэбны кабінет, крама па продажы садавіны і гародніны і іншае. Пасля Бабовіка было яшчэ некалькі ўладальнікаў гэтага прыгожага дома. Пасля рэвалюцыі тут быў буйны адміністрацыйны будынак – Акруговы камітэт Магілёўскай акругі. А з 1930 года - педінстытут. У розныя часы тут працавалі выбітныя навукоўцы: паэт і перакладчык Юрка Гаўрук, краязнавец і географ Даніла Васілеўскі, географ і педагог Пётр Лярскі і многія іншыя. Зараз у будынку знаходзіцца адзін з карпусоў універсітэта імя Аркадзя Куляшова з двума факультэтамі.
Каментары
Усяго каментароў: 0