Знай свой край

Знай свой край

Магілёў. Дом Зільберман

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Ленінская , д. 28

0

257

12.11.2024

Апісанне

У горадзе Магілёве пад час прагулкі па пешаходнай вуліцы Ленінскай вы пабычыце шматлікія помнікі архітэктуры. І можаце зусім проста міма прайсці каля даходнага дома Зільберман. Калісці гэта быў прыватны асабняк сям'і прамыслоўцаў Зільберман. Фасад асабняка быў багата ўпрыгожаны дэкорам і ляпнінай, але пасля вайны ўвесь дэкор убралі. А раней гэта быў самы прыгожы будынак на вуліцы Вялікая Садовая, зараз вуліца Ленінская. У будынку знаходзяцца крамы і жылыя кватэры.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Месцазнаходжанне

Шырата: 53.8989519
Даўгата: 30.337231

Каментары

Усяго каментароў: 0

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.11.2024

Магілёў. Дом Зільберман

Калісці ў дарэвалюцыйныя часы ў цэнтры горада Магілёва вуліца Ветраная, а затым яе назва была Вялікая Садовая, лічылася элітарнай. Тут будавалі свае асабнякі заможныя мяшчане і рамеснікі, купцы і прамыслоўцы. Адным словам – эліта тагачаснага Магілёва. Ад той былой архітэктурнай велічы засталося ня шмат, але і тое, што ёсць, вас уразіть сваім масштабам і прыгажосцю.

Мабыць, самым прыгожым будынкам на Вялікай Садовай быў дом Сары Залманаўны Зільберман. Ён знаходзіцца на супраць дома Бабовіка, дзе зараз корпус МДУ імя Аркадзя Куляшова. Зараз вы гэты дом, калі будзеце арыентаваца менавіта на архітэктурную аздобу і прыгажосць, ня знойдзеце. Бо ў савецкія часы ў 1960 – х гадах увесь дэкор з галоўнага фасада быў знішчаны. І зараз фасад вельмі звычайны, плоскі і нічым не вызначаецца. А калі вы пабачыце старыя фота будынка, то зверніце ўвагу, што гэты асабняк упрыгожвалі шматлікая  ляпніна і дэкор. Над карнізам былі дэкаратыўныя вазы. Нават вадасточныя трубы былі аздоблены рэззю і коўкай па металу.

Сям'я Зільберман мела высокі статус у дарэвалюцыйным Магілёве. У ніх было некалькі заводаў і прадпрыемстваў. Частку асабняка займалі непасрэдна самі Зільберман, а частка будынка здавалася ў арэнду. Пасля рэвалюцыі будынак аддалі пад адну з самых істотных савецкіх дзяржаўных устаноў, якая называлася ВСНХ і перакладалася, як «Высший совет народного хозяйства РСФСР». Бо першыя гады пасля рэвалюцыі Магілёў уваходзіў у склад Савецкай Расіі. І менавіта з гэтага будынка адбывалася кіраўніцтва прадпрыемствамі Магілёўскай губерніі.

Будынак трохпавярховы, мураваны, з флігелем. Зараз у будынку знаходзяцца крамы і жылыя кватэры.

Каментары

Усяго каментароў: 0