Магілёў. Палац Станіслава Богуш – Сестранцэвіча
Сядзіба
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, вул. Ленінская, 25.
0
264
12.11.2024
Апісанне
У горадзе Магілёве на пешаходнай вуліцы Ленінскай знаходзіца палац каталіцкага арцыбіскупа С. Богуш – Сестранцэвіча. Будынак пабудаваны напрыканцы 18 стагоддзя ў стылі класіцызму. Будынак мураваны двухпавярховы. У палацы была каталіцкая капліца. У 19 стагоддзі пасля пажару палац перабудавалі пад сінагогу за грошы яўрэйскага купца Цукермана. Сінагогу так і называлі – сінагога Цукермана. У савецкія часы сінагогу зачынілі. Зараз у будынку працуе спартовая школа.
Катэгорыі

Літаратурны

На рэстаўрацыі

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.8972689
Даўгата: 30.3365549
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
12.11.2024
Магілёў. Палац Станіслава Богуш – Сестранцэвіча
Пасля першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе Магілёў увайшоў у склад Расійскай імперыі і па загаду імператрыцы Кацярыны ІІ было ўтворана арцыбіскупства, дзе галоўным горадам каталікоў становіцца горад Магілёў. На чале арцыбіскупства прызначаецца Станіслаў Богуш – Сестранцэвіч, для якога ў Магілёве будуецца 2 палацы. Адзін у цэнтры горада на вуліцы Дваранскай, сёняшняй Камсамольскай, а другі за горадам у прадмесці Пячэрск. С. Богуш – Сестранцэвіч (1731 – 1826) – беларускі і расійскі грамадскі і рэлігійны дзеяч, літаратар і гісторык.
Палац пабудавалі напрыканцы 18 стагоддзя ў цэнтры Магілёва, які галоўным фасадам выходзіў на вуліцу Дваранскую. Пабудаваны ў стылі класіцызму з элементамі барока. Будынак мураваны, двухпавярховы і чатырохкутны ў плане з 2 бакавымі крыламі. Пасля пажару ў другой палове 19 стагоддзя ад палацу засталіся толькі сцены. Гэтыя руіны набыў яўрэйскі купец Борух Цукерман, які ўзбагаціўся на пастаўках правіянту расійскай арміі ў час вайны. Цукерман перабудаваў былы палац пад харальную сінагогу, якая ў савецкія часы была зачынена і аддадзена пад сацыяльныя ўстановы. Зараз у будынку знаходзіцца дзіцячая спартовая школа. Сярод выпускникоў школы ёсць выбітныя спартсмены і нават алімпійскія чэмпіёны. Напрыклад, Святлана Баітава, магілёўская гімнастка, пераможца на алімпійскіх гульнях у 1988 годзе.
Каментары
Усяго каментароў: 0