Магілёў. Пажарны завулак.
Славутасьць
Беларусь, Магілёўская вобл., г. Магілёў, завулак Пажарны.
0
245
17.11.2024
Апісанне
Калі будзеце шпацыраваць па пешаходнай вуліцы Ленінскай у горадзе Магілёве, то вам варта зазіраць таксама ў двары і завулкі, якіх досыць шмат у вас будзе па шляху. Адным з такіх завулкаў, які захаваў шмат помнікаў і гістарычных месцаў - гэта пажарны завулак. Там захаваліся дарэвалюцыйныя даходныя дамы і гасцініцы, купецкая сінагога і будынкі старадаўніх гасцініц «Метраполь» і «Дняпроўская». Зацікавіць вас і вашых дзяцей выстава старой пажарнай тэхнікі на тэрыторыі пажарнай часткі.
Катэгорыі

На рэстаўрацыі

Літаратурны

Экспазіцыя

З дзецьмі

Помнік архітэктуры

Гістарычнае
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.89921016
Даўгата: 30.33542455
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
17.11.2024
Магілёў. Пажарны завулак.
У гістарычным цэнтры горада Магілёва захаваўся завулак, які мае векавую гісторыю, і на якім ёсць дастаткова шмат помнікаў архітэктуры. Завулак бярэ свой пачатак ад цэнтральнай вуліцы Першамайскай і ідзе да вуліцы Карла Маркса, былой вуліцы Зялёнай. Працягласць завулка каля 500 метраў.
Да рэвалюцыі завулак складаўся з двух частак, і меў назвы Паштовы і пажарны. Бо на скрыжаванні з вуліцай Ленінскай, а ў тыя часы вялікі садовай, было пабудавана ў 19 стагоддзі будынак губернскай пошты. І частка завулка ад пошты да вуліцы К. Марса называлася паштовай вуліцай.
Назву завулку Пажарны дала мясцовая пажарная частка, якая і дагэтуль займае цэлы квартал на сваім былым месцы. Пры пажарнай частцы ёсць выстава старой пажарнай тэхнікі, краязнаўчы музей пажарнай справы і рэстаран "101".
У першыя гады савецкай улады Пажарны завулак перайменавалі ў гонар нямецкага рэвалюцыянера к.Лібкнехта, і вярнулі гістарычную назву толькі некалькі гадоў таму.
На скрыжаванні завулка і вуліцы Першамайскай, былой Шклоўскай і Дняпроўскай, знаходзіцца 2 дарэвалюцыйныя Будынкі. Трохпавярховы дом з чырвонай цэглы, гэты будынак былой гасцініцы"Метраполь". Менавіта ў гэтай гасцініцы ў часы Першай сусветнай вайны жылі афіцэры і служачыя стаўкі. Менавіта ў гэтай гасцініцы пасля падаўлення ваеннага бунту Карнілава ў жніўні 1917 года некалькі дзён генерал Лаўр Карнілаў знаходзіўся пад арыштам разам са сваімі паплечнікамі перад высылкай у горад Быхаў.
Насупраць знаходзіцца двухпавярховы каменны будынак, які пабудаваны ў 19 стагоддзі і належаў братам Гранат. Ігнат і Аляксандр Гранат былі выдаўцамі ў Расійскай імперыі і выдавалі вядомы слоўнік «Энцыклапедычны слоўнік Гранат».
Паміж вуліцай Першамайскай і да скрыжавання з вуліцай Ленінскай захавалася дарэвалюцыйная забудова. У адным з гэтых будынкаў у 1920-30–я гады была гасцініца «Дняпроўская», дзе некалькі гадоў жыў вядомы вучоны, філолаг, акадэмік Віктар Баркоўскі (1900 – 1982).
Паміж вуліцай Ленінскай і вуліцай піянерскай з правага боку ёсць невялікі каменны будынак, у якім цяпер знаходзіцца зала бокса. Гэты будынак былой купецкай сінагогі, якая была пабудавана ў пачатку 20 стагоддзя.
Каментары
Усяго каментароў: 0