Магілёў. Касцёл Дзевы Марыі (Станіслава).
Храм
Беларусь. Магілёўская вобласць. Горад Магілёў. Вуліца Камсамольская 4
2
356
13.06.2024
Апісанне
У самым цэнтры Магілёва, праз дарогу ад драмтэатра, у глыбіні двароў схаваны велічны касцёл Дзевы Марыі 18 стагоддзя. Касцёл пабудаваны ў 1752 годзе ў стылі барока. Інтэр’ер храма аздоблены панарамнымі фрэскамі той жа эпохі. Гэты касцёл лічыўся самым галоўным у Расійскай імперыі да 1918 года.
Катэгорыі

Гістарычнае

Помнік архітэктуры
Месцазнаходжанне
Шырата: 53.8984716
Даўгата: 30.3340867
Каментары
Усяго каментароў: 0
Нататкі да месца
1Алег Дзьячкоу
13.06.2024
Магілёў. Касцёл Дзевы Марыі (Станіслава).
Да рэвалюцыі ў Магілёве было 4 касцёлы. І гэта адзіны касцёл, які цалкам захаваўся да нашага часу. Драўляны касцёл і кляштар заснавалі кармеліты яшчэ ў 17 стагоддзі. Будынкі згарэлі ў час Паўночнай вайны у 1708 годзе, калі па загадзе маскоўскага цара Пятра І Магілёў быў спалены. А мураваны архітэктурны комплекс быў узведзены ў 1752 годзе ў стылі барока. Напрыканцы 18 стагоддзя фасад перабудаваны ў стылі класіцызму з выкарыстаннем іанічнага ордара. Інтэр’ер касцёла аздоблены фрэскавымі роспісамі ў стылі барока магілёўскімі майстрамі ў сярэдзіне 18 стагоддзя. На галоўным нефе размешчана 3 вялікія кампазіцыі : “Ператварэнне”, Уручэнне ключоў Пятру”, “Ушэсце Марыі.” На сцяне галоўнага нефа першая фрэска справа - “Наданне граматы каралём Сігізмундам манахам-кармелітам” з панарамай Магілёва 18 стагоддзя. У 1780 - м годзе касцёл наведала расійская імператрыца Кацярына ІІ, якая потым загадала, каб была ўтворана Магілёўская каталіцкая метраполія, галоўным кафедральным храмам якой з’яўляўся касцёл Дзевы Марыі (які часам яшчэ называюць касцёлам Станіслава). І ўсе касцёлы імперыі былі падначалены менавіта магілёўскаму касцёлу. У 1930-х касцёл быў зачынены і ў ім размяшчаўся архіў. Архіў тут праіснаваў да 1989 года, пакуль касцёл не перадалі вернікам. Старажытны арган не захаваўся: яго знішчылі ў 1950-х гадах, калі тут быў архіў. А сённяшні арган прывезлі некалькі год таму з Бельгіі. З пачатку 1990- х гадоў у гэтым касцёле штогод праходзіў міжнародны фестываль духоўнай музыкі “Магутны Божа”, у якім прымалі ўдзел прадстаўнікі розных канфесій з розных краін свету.
Каментары
Усяго каментароў: 0