Знай свой край

Знай свой край

Дукора. Царква Святога Іллі.

Храм

Храм

Беларусь, Мінская вобл., Пухавіцкі раён, Дукора, вул. Смілавіцкая, 2.

Апісанне

У мястэчку Дукора Пухавіцкага раёна пабудавана царква святога Іллі. Каменны храм створаны ў часы Расійскай імперыі ў пачатку 19-га стагоддзя і належаў уніятам. Потым у будынку працаваў каталіцкі касцёл. Пасля падаўлення паўстання ў 1864 годзе, храм перадалі пад праваслаўную царкву.

У савецкія часы царкву зачынілі, і ў храме працаваў клуб, а потым былі жылыя кватэры. Некалькі гадоў таму будынак перадалі вернікам і быў праведзены рамонт. З 2007 года ў храме праводзяцца службы.
Помнік пабудаваны ў стылі позняга класіцызму.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Помнік архітэктуры

Помнік архітэктуры

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.03.2025

Дукора. Царква Святога Іллі.

У цэнтры мястэчка Дукора Пухавіцкага раёна знаходзіцца каменная праваслаўная царква, якую асвяцілі ў гонар святога Іллі. Першая царква ў Дукоры вядомая з пісьмовых крыніц з 16-га стагоддзя з часоў Вялікага Княства Літоўскага. У 1765 годзе ў Дукоры было дзве царквы: Ільінская, і Пятра і Паўла.


           Новы каменны храм узведзены ў часы Расійскай імперыі ў пачатку 19-га стагоддзя. Спачатку будынак належаў уніятам, а з 1831 года тут працаваў Каталіцкі Касцёл.

       У касцёле быў пахаваны Леў Аштарп у 1851 годзе. Леў Францавіч Аштарп (1786-1851) - ваенны і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў Дукоры. Маршалак шляхты Мінскай губерні.


        Пасля падаўлення антырасійскага паўстання ў 1864 годзе пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага, храм перадалі праваслаўным вернікам, і тут пачала працаваць царква.     

     У 1891 годзе пры царкве пачала працаваць царкоўна-прыходская школа. У 1922 годзе царква была знішчана пажарам і да Вялікадня 1929 года храм адрамантавалі. У 1930 годзе царкву зачынілі і ў будынку працаваў спачатку клуб, а потым былі жылыя кватэры.


       У 2004 годзе будынак перадалі праваслаўным вернікам і быў пачаты рамонт. З 2007 года ў храме праводзяцца службы.

       Помнік узведзены ў стылі позняга класіцызму. У плане мае прамавугольную форму. Раней быў накрыты дахам з гонта.

Каментары