Гудавічы. Камень-следавік і каменны крыж.
Славутасьць
Беларусь, Мінская вобласць, Чэрвеньскі раён, Смілавіцкі сельсавет, Гудавіцкія могілкі
Апісанне
Паміж вёскамі Гудавічы і Верхлес на могілках размешчаны камень-следавік. Спецыялісты адносяць яго да помнікаў паганскага культу 6 - 10 стагоддзяў. Камень размяшчаецца на невысокім пагорку, які мясцовыя жыхары называюць Святая Горка. Яна ўяўляе сабой пляцоўку, акружаную невысокім валам і ровам. У самым яе цэнтры і знаходзіцца камень з выявай, якія нагадваюць адбітак чалавечай ступні. Мясцовыя жыхары ведаюць шмат паданняў пра гэта, шануюць святыню, лічачы яе "следам Маці Божай". Побач з каменем знаходзіцца каменны крыж архаічнай формы.
Катэгорыі

Гістарычнае
Каментары
Нататкі да месца
1Ольга Ерёменко
02.06.2025
Камень-следавік і каменны крыж.
Каля "каменя-следавіка" і крыжа ставілі высокія памятныя крыжы, упрыгожвалі вышытымі ручнікамі, саджалі кветкі. Пры раскопках каля каменя выяўленыя сляды вогнішчаў. На месцы, дзе паводле падання мясцовых жыхароў, з'яўлялася Божая Маці, узведзена капліца.
Святая Горка і яе гісторыя цесна звязана з гісторыяй Лядзінскага манастыра, які знаходзіцца ў некалькіх кіламетрах ад яе. Горка размешчана па дарозе да манастыра, каля вёскі Верхлес Чэрвеньскага раёна. Паводле археолага-этнаграфічных даследаванняў, Святая Горка як археалагічны аб'ект адносіцца да малога гарадзішча - свяцілішча 8-10 стагоддзяў, і ў дахрысціянскія часы з'яўлялася месцам паганскага культу. З прыняццем хрысціянства, на месцах паганскіх свяцілішчаў нярэдка ўзводзілі хрысціянскія храмы, капліцы, ўсталёўвалі крыжы. Неўзабаве такія месцы праз цудоўныя падзеі паступова станавіліся ў народнай свядомасці і традыцыях месцамі пакланенняў Святой Багародзіцы або святым.
Пра "камень-следавік", які знаходзіцца на Святой Горцы, народ распавядае, што на гэтым месцы калісьці тройчы з'явілася Багародзіца: першы раз яна здаволіла смагу з крыніцы, якая ўтварылася з паўднёвага боку горкі, другі раз яна хадзіла ў раёне вёскі Навасёлкі, а ў трэці раз адпачывала на Вялікім камені і пакінула на ім адбітак сваёй ступні. У гэтых месцах некалькі стагоддзяў існавала адмысловая традыцыя шанавання Божай Маці. Каменны крыж, які размяшчаецца побач з "каменем-следавіком" у шасцідзесятыя гады XX стагоддзя стаў "расці" з зямлі як Тураўскія крыжы.
У канцы саракавых гадоў мясцовая набожная жанчына, у якой з вайны не вярнуліся муж і трое сыноў, у памяць пра іх на гэтым святым месцы ўстанавіла металічныя крыжы. Неўзабаве вакол верхлескага каменя і крыжа ўтварыліся могілкі.
Як і ў мінулыя часы, сёння мясцовыя жыхары і паломнікі прыходзяць сюды з малітвай да Божай Маці, просячы яе заступніцтва і шукаючы ўмацаванне і абароны каля Крыжа Гасподняга. Цяпер гэта месца акультурана: над старажытнымі святынямі збудавалі невялікую сень ў выглядзе капліцы, у цэнтры якой узвялі паклонны крыж. Ініцыятарам і будаўніком гэтай богаўгоднай справы выступіў мастак Аляксей Іванавіч Хацкевіч, адзін з папячыцеляў Лядзінскай мясціны. 12 жніўня 2017 года капліца і крыж былі асвечаны.