Знай свой край

Знай свой край

Шыманаў Кут. Склад вінакурні.

Славутасьць

Славутасьць

Беларусь, Мінская вобл., Пухавіцкі раён, Шыманаў Кут.

Апісанне

У Пухавіцкім раёне ў мястэчку Шыманаў Кут узведзены гаспадарчы будынак - склад вінакурні. Мястэчка Шыманаў Кут раней называлася Ануфрава. У фальварку Ануфрава гаспадарамі ў часы Расійскай імперыі былі Янішэўскія, а раней Швыкоўскія. У пачатку 20-га стагоддзя ў маёнтку працаваў броварны завод, у якім быў паравы рухавік. З усталяваннем савецкай улады ў 1920 годзе была праведзена нацыяналізацыя маёнтка і вінакурні.

Ад вінакурні да нашага часу захаваўся складскі будынак, які чымсьці падобны на маленькі замак. Склад узведзены з чырвонай цэглы ў стылі эклектыкі, або прамысловай архітэктуры. У плане мае прамавугольнік і накрыты двухсхільным дахам. Па кутах надбудаваны невялікія чацверыковыя вежкі, а ў бакавых сценах маецца па два вокны.

Катэгорыі

Гістарычнае

Гістарычнае

Каментары

Нататкі да месца

1

Алег Дзьячкоу

12.03.2025

Шыманаў Кут. Склад вінакурні.

    У Пухавіцкім раёне ў мястэчку з прыгожай назвай Шыманаў Кут захаваўся гаспадарчы будынак - склад вінакурні. Мястэчка Шыманаў Кут да 1920-х гадоў называлася Ануфрава.

         Маёнтак Ануфрава належаў шляхецкаму роду Янішэўскіх. А яшчэ раней Янішэўскіх гаспадарамі тут былі Швыкоўскія. Ануфрава ўваходзіла ў склад маёнтка Цытва – гэта суседняе мястэчка, дзе была сядзіба з палацам Янішэўскіх.


         Гаспадаром маёнтка ў часы Расійскай імперыі ў 1889 годзе быў Ігнат Людвігавіч Янішэўскі – дваранін каталіцкага веравызнання. Маёнтак уваходзіў у склад Ігуменскага павета Мінскай губерні і меў 1400 дзесяцін зямлі.


          Перад Першай сусветнай вайной у 1913 годзе Цэзарый Ігнатавіч Янішэўскі меў 2612 дзесяцін зямлі. У гэты час у маёнтку працаваў броварны завод. Які меў паравы рухавік. На прадпрыемствы працавала шэсць супрацоўнікаў і гадавая вытворчасць вінакурні давала прадукцыі на 16 тысяч рублёў. У 1918 годзе гэтыя месцы пад акупацыяй нямецкіх войскаў Германіі. У студзені 1919 года ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі. У 1919-1920 гадах была польская акупацыя. З лета 1920 года зноў у складзе БССР. У гэтым жа годзе была праведзена нацыяналізацыя маёнтка і вінакурні ў мястэчку. У 1926 годзе ў мястэчку Шыманаў Кут пражываў 51 чалавек і мелася ўсяго 12 двароў.


       Ад комплексу вінакурні захавалася ў добрым стане складское будынак вінакурні. Будынак узведзены ў пачатку 20-га стагоддзя з чырвонай цэглы ў стылі прамысловай архітэктуры. У плане мае прамавугольнік. Крыты двухсхільны дах. Па вуглах надбудаваны невялікія чацверыковыя вежкі.

Каментары