Знай свой край

Знай свой край

Сядзібна-паркавы комплекс"Дукорскі маёнтак".

Музей

Музей

Мінская вобласць, Пухавіцкі р-н А/Г Дукора, вул. Школьная, 15

Апісанне

Музейны комплекс "Дукорскі маёнтак" каля Мінска ставіць перад сабой мэту захавання спрадвечнай ліцвінскай (беларускай) шляхецкай культуры. Каля двух стагоддзяў таму шляхцічы займалі досыць вялікую частку беларускага насельніцтва, але пазней іх культура была забытая. У Дукорскім Маентцы на экскурсіі можна не толькі паслухаць цікавыя гісторыі і факты пра нашых продкаў, але і самім акунуцца ў раскошнае жыццё шляхты - такога высакароднага саслоўя.

Вэб сайт:

https://dukora.by/

Катэгорыі

Гастранамічны

Гастранамічны

Актыўны адпачынак

Актыўны адпачынак

Платна

Платна

Паркавая зона

Паркавая зона

З дзецьмі

З дзецьмі

Гістарычнае

Гістарычнае

Экспазіцыя

Экспазіцыя

Каментары

Нататкі да месца

1

Лера Ерёменко

25.06.2024

Дукорскі Маёнтак

Комплекс "Дукорскі Маёнтак" - адзін з самых цікавых музеяў інтэрактыўнай гісторыі ў Беларусі. Пры ўваходзе даюць мапу, па якой можна добра арыентавацца, каб не прапусціць цікавыя аб'екты. Тэрыторыя вельмі шырокая, шмат розных лакацый, прычым для розных узростаў: будзе цікава і дзецям, і дарослым. Усе супрацоўнікі ў беларускім адзенні, вельмі добрыя, ветлівыя, расказваюць усе гістарычныя факты з цікавасцю, адказваюць на пытанні, залучаюць у дыялог. На тэрыторыі можна наведаць драўляны замак, выдатны міні заасад з жывёламі, выставу рэтра аўтамабіляў і матацыклаў, невялікія павільёны - музеі з прыборамі для смяротнага пакарання, дзіцячую алею з інтэрактыўнымі домікамі, у якіх можна паслухаць беларускія казкі, дуб жаданняў, вер. знакаміты, вельмі цікавы перавернуты домік! Таксама ўсёй кампаніяй можна пакатацца на катамаранах па рацэ, на коннай брычцы з цікавай гутаркай экскурсавода, пасмажыць шашлыкі ў альтанцы або зайсці перакусіць у кафэ са смачнай ежай і вядома ж наведаць алею майстроў (ганчар, каваль і г.д), дзе можна купіць сабе сувеніры ці прайсці майстар-клас.

У гэтае месца вам захочацца прыязджаць зноў і зноў!

Каментары